Грамадства88

Такога Мінска вы не бачылі — яго засадзілі «лавандай». Як вам?

У гэтым сезоне Мінск то тут, то там адзеўся ў лёгкія адценні ліловага, фіялетавага, бэзавага. Узнікае ўражанне, што ў горадзе сталі масава высаджваць лаванду. Onliner cфатаграфаваў прыгажосць і даведаўся ў «Мінскзелянбудзе», што гэта.

Расліны з раскошнымі суквеццямі знайшлі ў многіх пунктах Мінска: як мінімум іх можна ўбачыць каля парка Горкага і Лошыцкага парка, недалёка ад цырка і Нацыянальнай бібліятэкі, у раёне вуліцы Каліноўскага, у Lakeside Park каля «Паўночнага берага». Ёсць і іншыя месцы, дзе бачылі такое цвіценне.

— У горадзе ў асноўным высаджаны шалфей дуброўны і кацямятка. Гэта дзве расліны, якія вельмі падобныя да лаванды, — распавяла Алена Кароткіна, намеснік генеральнага дырэктара па добраўпарадкаванні і ўтрыманні аб’ектаў зялёнай гаспадаркі «Мінскзелянбуда». — Але лаванда ў Мінску пасаджана ўсяго ў некалькіх месцах: каля Опернага тэатра і «Алімпік Парка».

Расліны высадзілі ў 2023 годзе, удакладняе суразмоўца, і з кожным годам гарадскія клумбы будуць выглядаць усё шыкоўней.

— Гэта шматгадовая расліна, якая разрастаецца, і з года ў год яе становіцца і будзе станавіцца больш. Многія звяртаюць увагу, так. Думаюць, што лаванда. Але яна — больш капрызная расліна, позна зацвітае, плюс мае ўласцівасць выраджацца: калі доўга расце на адным месцы, ніжнія парасткі дзеравянеюць, пакрываюцца карой.

А вось кацямятка і шалфей дуброўны больш зручныя для гарадскіх вуліц. Напрыклад, з-за працяглага цвіцення.

— Пачынаюць цвісці ў пачатку чэрвеня і да замаразкаў. Адцвіла партыя — зразаем, расліны зноў пускаюць стрэлы і зноў цвітуць.

Адрозніць усе тры расліны неспецыялісты могуць хіба што па паху. Пах лаванды ведаюць усе, у шалфею трохі рэзкі пах, у кацямяткі — лімонны або мятны, падказваюць даведнікі па батаніцы.

Каментары8

  • ыф
    22.06.2026
    Лавандой всё засажено в Венгрии. Там целая культура, связанная с этим растением.
  • dfdf
    22.06.2026
    Ну да. Все правильно. Ухаживать легче. Каждый год новая - новые семена, новый откат... И листья убирать не нужно. И косить легче. И вроде ПАРАДАК.. Ну не красота ли.... Единственный минус (хотя это плюс) тени не дает. Под ней скамейку не посадишь ой поставишь... а то начтут больше трех садиться ой... присаживаться Но это и хорошо - нечего шляться по улицам. А ГУЛЯТЬ так вообще ЗАПРЕЩЕНО уже лет 6...
  • Австрияк
    22.06.2026
    Ну хоть что-то. При лукашистах Минск из зеленого города превратился в стеклянно-бетонное нечто со стриженной травой. Минск уступает той же Варшаве и другим европейским городам в озеленении просто катастрофически, причем катастрофически это еще слабо сказано….

Цяпер чытаюць

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?26

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?

Усе навіны →
Усе навіны

Сын былога міністра культуры стаў кантрактнікам8

Мужчына з Барысава скраў у мінчанкі грошы, а пасля на іх жа запрасіў яе ў кавярню5

У Мінску падлетак парэзаў сябе і хацеў скокнуць з моста4

У Дзяржынску прайшоў дождж з буйным градам

Праз тыдзень у Беларусі можа быць +38°С3

У Мінскім раёне патануў 16‑гадовы падлетак з Мінска1

У Грузіі жыве 4473 беларусаў — вынікі перапісу3

Пад Магілёвам Fiat збіў двух дарожных рабочых — 23‑гадовы хлопец загінуў

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?26

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць