Вайна1414

Украіна, магчыма, ужо атрымала першыя амерыканскія ракеты ERAM. Яны дасягаюць усёй тэрыторыі Беларусі

Гэта гібрыд крылатых ракет і планерных бомбаў, які б’е на дальнасць 450 км. Ляціць не суперхутка, але някепска абыходзіць СПА.

Імаверна, ЗША ўжо перадалі Украіне першую доследную партыю дальнабойных высокадакладных ракет у межах праграмы ERAM.

Z-канал «Полезная нагрузка» апублікаваў фота абломкаў ракеты, якія сведчаць пра амерыканскую кампанію Zone 5 Technologies. 

У 2024 годзе гэтая кампанія атрымала кантракт ВПС ЗША на распрацоўку аднаго з варыянтаў крылатых ракет ERAM, а ў жніўні 2025 года ўлады краіны ўхвалілі продаж Украіне 3350 ERAM на $825 млн.

З’яўленне абломкаў кампанентаў, якія выкарыстоўваюцца менавіта ў гэтых боепрыпасах, можа сведчыць пра тое, што ва Украіну ўжо паступіла эксперыментальная партыя ракет ERAM для выпрабаванняў ва ўмовах рэальнай вайны. Гэта адбылося яшчэ да пачатку поўнамаштабных паставак, запланаваных на кастрычнік 2026 года, піша канал Exilenova+. 

@nashaniva Лукашэнка раптам зазбіраўся за мяжу. Надоўга #беларусь #навіны #лукашенко #беларусьновости #зеленский ♬ оригинальный звук - Наша Ніва. Навіны

Не выключана, што менавіта імі ўчора УСУ нанеслі ўдар па заводзе ВПК у Варонежы, дзе вырабляюць мікраэлектроніку для «Іскандэраў», Х-101 і «Панцыраў».

Вайсковы эксперт Ян Мацвееў адзначаў, што выбух быў занадта магутны для Storm Shadow. Ён выказаў меркаванне, што, магчыма, гэта былі ракеты ERAM.

Заяўленая дальнасць палёту ракеты складае каля 450 км, а маса баявой часткі — 225 кг.

Ад лініі фронту да Варонежа — прыкладна 230 км. Прыкладна столькі сама — ад мяжы Украіны да Мінска.

Першую серыйную партыю з 840 ракет планавалі паставіць да кастрычніка 2026 года.

Каментары14

  • Хмм
    23.06.2026
    Нужно прекратить тушить огонь бензином. Не знаю, когда до США дойдет.
  • 90% Беларусаў супраць вайны і крыві ў РБ
    23.06.2026
    "Яны дасягаюць усёй тэрыторыі Беларусі"
    і што ? 90% Беларусаў супраць вайны і крыві ў РБ. Вайны не будзе
  • Ымя
    23.06.2026
    ERAMам па EPAMам :)

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць