Замест яго дэлегацыю Украіны на канферэнцыі ў Польшчы ўзначаліць прэм’ер Юлія Свірыдэнка, піша Бі-бі-сі.

«Я ўзначалю ўкраінскую дэлегацыю і ў цэлым нашу працу на URC-2026 у Гданьску», — заявіла ў тэлеграме прэм’ер-міністр Украіны.
Ukraine Recovery Conference (URC) — канферэнцыя па аднаўленні Украіны, у якой павінен быў прыняць удзел прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
На мінулым тыдні прэзідэнт Польшчы Кароль Наўроцкі вырашыў пазбавіць Зяленскага ордэна Белага Арла ў сувязі з прысваеннем аднаму з фарміраванняў УСУ звання «Героі УПА» (У Польшчы ўспрымаецца як злачынная з-за Валынскай трагедыі).
Услед за Зяленскім ад польскіх дзяржаўных узнагарод адмовіліся трое былых прэзідэнтаў Украіны. Зяленскі адправіў свой ордэн у Варшаву з дапамогай сэрвісу экспрэс-дастаўкі «Новая пошта», канцылярыя прэзідэнта Польшчы ўжо атрымала пасылку.
Пасля эскалацыі палітычнага скандалу галоўнай інтрыгай заставалася тое, ці паедзе Зяленскі ў Гданьск на вялікую канферэнцыю па аднаўленні Украіны.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары