Грамадства77

Міністарка эканомікі ва ўрадзе Ціханоўскай ацаніла стан беларускай эканомікі як пачатак стагнацыі

Падчас падрыхтоўкі праекта рэформаў дзяржаўнага сектара каманда Алісы Рыжычэнкі прааналізавала фінансавы стан каля 700 беларускіх прадпрыемстваў. Вынікі аказаліся трывожнымі: амаль 90% з іх з’яўляюцца стратнымі.

Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Прадстаўніца Аб'яднанага пераходнага камітэіта па эканоміцы і фінансах Аліса Рыжычэнка ацаніла стан беларускай эканомікі як пачатак стагнацыі, паведамляецца ў тэлеграм-канале АПК.

Паводле апошняга прагнозу Сусветнага банка, рост ВУП Беларусі складзе толькі 1,1% у 2026 годзе, 0,8% у 2027‑м і 0,7% у 2028-м. Пры гэтым урад заяўляе пра намер павялічыць ВУП на 16% за наступную пяцігодку.

Паводле слоў Алісы Рыжычэнкі, адной з галоўных праблем застаецца крытычная залежнасць беларускай эканомікі ад Расіі. Гэта датычыцца не толькі ВПК, але і грамадзянскага экспарту, аб’ёмы якога наўпрост залежаць ад попыту на расійскім рынку.

Запаволенне расійскай эканомікі ўжо адбіваецца на Беларусі. Прамысловая вытворчасць дэманструе спад больш чым на 3%.

Падчас падрыхтоўкі праекта рэформаў дзяржаўнага сектара каманда Алісы Рыжычэнкі прааналізавала фінансавы стан каля 700 беларускіх прадпрыемстваў. Вынікі аказаліся трывожнымі: амаль 90% з іх з’яўляюцца стратнымі.

Асабліва складаная сітуацыя назіраецца ў Віцебскай вобласці, дзе, паводле ацэнкі эксперткі, практычна ўсе дзяржаўныя прадпрыемствы працуюць са стратамі.

«Кожны год гэтыя прадпрыемствы патрабуюць усё больш сродкаў з бюджэту. Замест інвестыцый у навуку, тэхналогіі і сацыяльную падтрымку дзяржава вымушаная накіроўваць грошы на падтрымку стратных вытворчасцяў», — адзначае Аліса Рыжычэнка.

Каментары7

  • Эканаміст
    23.06.2026
    Мабыць падпісчыца Чалага. Ён ужо 6 гадоў распавядае як хутка ляснецца беларуская эканоміка)))
  • Нестыковачка
    23.06.2026
    Міністарка Ціханоўскай па эканоміцы заяўляе, што з каля 700 беларускіх прадпрыемстваў амаль 90% з’яўляюцца стратнымі. То бок прыкладна 630 стратных і 70 прыбытковых.

    Пры гэтым паплечнік Ціханоўскай міліцыянер Уладзімір Жыгар з Белполу сцвярджае, што 500 беларускіх прадпрыемстваў працуюць на расейскі ВПК і зарабляюць грошы на вайне.

    Як так можа быць? Як мінімум 430 прадпрыемстваў значыць "працуюць на вайну" (©Жыгар) сабе ў убытак?
  • За что министра так не любите
    23.06.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

У Беларусі множацца пляцоўкі для танцаў на свежым паветры — паглядзіце, як адпальваюць разам моладзь і пенсіянеры ў Серабранцы1

У Беларусі множацца пляцоўкі для танцаў на свежым паветры — паглядзіце, як адпальваюць разам моладзь і пенсіянеры ў Серабранцы

Усе навіны →
Усе навіны

Ала Пугачова перанесла дзве аперацыі на сэрцы1

Як звычайная крэйда можа дапамагчы знізіць спёку ў доме4

У Польшчы затрымалі двух беларусаў і дзевяцярых украінцаў, якіх падазраюць у арганізацыі мітынгаў за расійскія грошы9

МЗС Беларусі пракаментавала папярэджанні Кіева4

Лукашэнка не перадаваў Пуціну ніякага паслання ад Зяленскага4

Кіраўнік польскай разведкі назваў ключавую ўмову для паляпшэння адносін з Мінскам28

Як выглядаюць кватэры ў доме ў цэнтры Мінска пасля пажару ФОТЫ, ВІДЭА4

У Беларусі можна будзе разлічвацца па QR-кодзе3

У Францыі ад спёкі загінуў дальнабойшчык з Докшыцаў16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі множацца пляцоўкі для танцаў на свежым паветры — паглядзіце, як адпальваюць разам моладзь і пенсіянеры ў Серабранцы1

У Беларусі множацца пляцоўкі для танцаў на свежым паветры — паглядзіце, як адпальваюць разам моладзь і пенсіянеры ў Серабранцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць