Свет1111

Муза Караткевіча пакінула ў спадчыну Пуціну калекцыю на $2 мільярды. Аказалася, там падробкі і копіі

Міфы вакол знакамітай калекцыі мастацтва і антыкварыяту расійскіх культурных дзеячаў Ніны Молевай і Элія Бялюціна паступова развейваюцца пасля пачатку дзяржаўнай экспертызы збору, піша выданне The Art Newspaper Russia.

Ніна Молева

Пасля смерці мастацтвазнаўцы Ніны Молевай у 2024 годзе вялікую ўвагу прыцягнула яе завяшчанне, паводле якога калекцыя павінна была адысці дзяржаве ў асобе прэзідэнта Расіі. У СМІ з’яўляліся паведамленні пра нібыта ўнікальны збор коштам да двух мільярдаў даляраў, які ўключаў творы Леанарда да Вінчы, Рубенса, Веласкеса, Веранэзэ, Рэмбранта, Кранаха і іншых сусветна вядомых майстроў.

Цяпер спецыялісты Міністэрства культуры Расіі праводзяць маштабную экспертызу калекцыі, у якую ўваходзіць каля тысячы прадметаў: больш за 200 карцін, скульптуры, графіка, іконы і творы самога Элія Бялюціна.

Паводле папярэдніх высноў экспертаў, сапраўдных шэдэўраў эпох Адраджэння і Барока ў зборы не аказалася. Большасць работ аказаліся пазнейшымі копіямі, пераважна XIX стагоддзя, або моцна адрэстаўраванымі творамі сярэдняга мастацкага ўзроўню. Паводле ацэнак спецыялістаў, у калекцыі няма ніводнага сапраўды выбітнага твора сусветнага значэння.

Дадатковай праблемай стаў стан захаванасці экспанатаў. На працягу многіх гадоў яны знаходзіліся ў звычайнай кватэры, дзе жылі каты. Эксперты зафіксавалі сляды цвілі, пашкоджанні ад насякомых і іншыя прыкметы парушэння ўмоў захоўвання. Шмат якія прадметы патрабуюць тэрміновай кансервацыі і рэстаўрацыі.

Сумненні выклікае і гісторыя паходжання калекцыі. На працягу дзесяцігоддзяў Молева і Бялюцін расказвалі пра сваіх продкаў, якія нібыта набылі гэтыя творы мастацтва яшчэ ў дарэвалюцыйныя часы. Аднак сучасныя даследчыкі, вывучыўшы архіўныя дакументы, прыйшлі да высновы, што значная частка сямейных легендаў не пацвярджаецца фактамі.

Паводле гісторыкаў і краязнаўцаў, многія біяграфічныя звесткі пра продкаў Молевай і Бялюціна змяняліся з цягам часу, станавіліся ўсё больш фантастычнымі і часта супярэчылі архіўным матэрыялам. У выніку эксперты мяркуюць, што гісторыя стварэння калекцыі была значна міфалагізаваная.

Яшчэ ў 2010‑х гадах вядучыя расійскія мастацтвазнаўцы пасля агляду калекцыі выказвалі сур’ёзныя сумненні ў яе мастацкай і гістарычнай каштоўнасці. Менавіта таму буйныя дзяржаўныя музеі адмовіліся прымаць яе ў дар.

Канчатковыя вынікі дзяржаўнай экспертызы пакуль не абвешчаныя. Пасля яе завяршэння будзе вырашана, якія прадметы маюць культурную каштоўнасць і якім установам яны будуць перададзеныя на захоўванне. Жаданне Ніны Молевай захаваць калекцыю як адзінае цэлае, хутчэй за ўсё, выканана не будзе.

Для беларусаў гэтая гісторыя цікавая перадусім тым, што Ніна Молева адыграла немалую ролю ў жыцці нашага класіка Уладзіміра Караткевіча. 

Ніна Молева была выкладчыцай Вышэйшых літаратурных курсаў у Маскве ў канцы 1950‑х гадоў, калі там вучыўся Караткевіч. Яна стала прататыпам Ірыны Горавай, гераіні рамана «Леаніды не вернуцца да зямлі», у якую быў закаханы галоўны герой. 

Як у рамане, так і ў рэальнасці Молева была замужам — за мастаком Эліем Бялюціным. «Рамансаванне» з ёй, прызнаваўся Караткевіч сябру Уладзіміру Калесніку, было платанічным.

І тым не менш ён — рамантык! — усур’ёз збіраўся зарабіць да лета 1960‑га 200 тысяч рублёў (гэта ў часы, калі настаўнік зарабляў 700 за месяц) на кінасцэнарыях і п’есах, купіць пад Масквой дамок і машыну, каб Ніна, сышоўшы ад мужа да яго, не стала жыць горш.

Аднак Молева, вядома, не кінула Бялюціна і зручную кватэру на плошчы Маякоўскага. У Караткевічу ж яна бачыла правінцыяла, які «да мяне прыйшоў яшчэ не сфармаваным чалавекам… многае з таго, што я гаварыла, літаральна пераварочвала штосьці ў яго душы». 

Але ўсё ж такі Караткевіч да канца жыцця сябраваў з ёй, купляў і дарыў карціны. Некаторыя з іх, відаць, ёсць у гэтай скандальнай калекцыі.

Каментары11

  • !
    23.06.2026
    Добра што Уладзімер Караткевіч не сышоу́ся з гэтай молевай, а спаткау́ сваю харошую спадарожніцу жыцця цудоу́ную, каханую Валянціну
  • На россии
    23.06.2026
    Не будзе дзівам калі скралі, а сказалі што падробкі былі
  • ...
    23.06.2026
    Я тоже хочу подарить рассейской п, ой, хведерации в лице ввпутина какую-нибудь ...ню, только ничего не могу придумать. Носки старые - жалко, не так она в лице его мне дороги. Посоветуйте что-нибудь. Пока что разрываюсь между туалетной бумагой (б/у) и надгробным памятником (новым).

Цяпер чытаюць

У Францыі ад спёкі загінуў дальнабойшчык з Докшыцаў8

У Францыі ад спёкі загінуў дальнабойшчык з Докшыцаў

Усе навіны →
Усе навіны

«А цар жа несапраўдны!» У Расіі нарастае раздражненне Пуціным15

Каля папулярнага вадаёма пад Мінскам утварыўся вялізны затор ВІДЭА

На месцы колішняга помніка Леніну ў Кіеве паставяць помнік гетману Мазепу5

«Яндэкс» схаваў на сваіх картах 119 аб’ектаў у Расіі4

На дарозе з Газы ў Ашмяны юнак на Audi ў лоб урэзаўся ў Chevrolet. 15‑гадовая дзяўчына і 17‑гадовы хлопец загінулі10

У Расіі прадаюць «беларускае» марозіва. Але беларусу дастаткова глянуць на ўпакоўку ФОТАФАКТ13

У Слоніме дзеля рэканструкцыі вызвалення горада вызваляюць яго ад дрэў4

Перасцярогі перад «новымі Жыткавічамі». Кіеў дарма бачыць пагрозу ў будаўніцтве мастоў цераз Прыпяць і Мухавец33

ЗША збіраюцца выпускаць ракеты па «мадэлі McDonald’s»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Францыі ад спёкі загінуў дальнабойшчык з Докшыцаў8

У Францыі ад спёкі загінуў дальнабойшчык з Докшыцаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць