Свет66

Байдэн назваў Трампа лузерам

І сарваў апладысменты.

Фота: Jeff Roberson / AP

Падчас перадвыбарчай кампаніі мінулага года Джо Байдэну давялося выслухаць нямала насмешак з лагера Дональда Трампа. Зараз былы прэзідэнт нанёс удар у адказ. Ён публічна раскрытыкаваў Трампа і яго прэзідэнцтва, а таксама назваў яго «лузерам», піша Bild.

Трампу важныя толькі яго ўласнае эга і банкаўскі рахунак, заявіў Байдэн на ўрачыстым вечары Дэмакратычнай партыі ў штаце Мэрыленд. Ён пералічыў шэраг спрэчных праектаў прэзідэнта ЗША.

Трамп загадаў знесці ўсходняе крыло Белага дома, каб пабудаваць там бальную залу, хацеў назваць Цэнтр Кенэдзі сваім імем і будуе гіганцкую арку ў Вашынгтоне — «у гонар самога сябе». Больш за тое, прэзідэнт наняў «уласнага чысцільшчыка басейна», каб вадаём каля мемарыяла Лінкальна пасля рамонту не зарастаў водарасцямі.

«Ого, ну і лузер!» (Whoa, what a loser), — літаральна сказаў Байдэн пад смех і апладысменты сваіх аднапартыйцаў.

Аднак «нарцысізм і некампетэнтнасць гэтай адміністрацыі» — гэта яшчэ не ўсё, працягнуў Байдэн. Паводле яго слоў, ёсць яшчэ і «карупцыя — адкрытая, нахабная карупцыя ў маштабах, якіх яшчэ не ведала ніводная адміністрацыя ў амерыканскай гісторыі».

Паводле Байдэна, Трамп з пачатку свайго другога прэзідэнцкага тэрміну ўжо зарабіў мільярды.

«Ён не ведае сораму. І, шчыра кажучы, гэта ганьба для нашай краіны. Зарабляць грошы, займаючы пасаду прэзідэнта, — адна з прычын, чаму ён хоча быць прэзідэнтам», — сказаў былы кіраўнік Белага дома.

Байдэн таксама абвінаваціў свайго пераемніка ў «мэтанакіраваным разбурэнні НАТА» і ў тым, што той аддае перавагу крамлёўскаму кіраўніку Уладзіміру Пуціну перад амерыканскімі саюзнікамі.

Каментары6

  • Хмм
    29.06.2026
    Какой же позор. Человека с деменцией выставляют повторять как попугая заученные фразы про позор Трампу. Выставляют люди, которые всерьез хотели сделать президенткой Камалу Харрис.
  • ?
    29.06.2026
    Хмм, паталагічны брахун, галава якога трасецца як у кітайскага балванчыка, цябе не ганьбіць?
  • Даже если и заученная
    29.06.2026
    Хмм, так ведь все равно правда.

Цяпер чытаюць

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»5

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах13

Ва Уздзенскім раёне на гіганцкай патэльні за раз прыгатавалі 150 кілаграмаў смажанай бульбы ФОТЫ7

У Мядзеле мужчына паставіў на паркоўку замест машыны табурэтку4

Прэзідэнт Сербіі Вучыч замест поўнай адстаўкі збіраецца перасесці ў крэсла прэм'ера2

Канцэрн Volkswagen скароціць 50 тысяч працоўных месцаў6

У Гродне сёлета набралі два беларускамоўныя класы для 16‑ці дзяцей17

У Касцюковічах адкрылі скульптуру «Алесь і Алеся» ФОТАФАКТ9

З'езд Саюза палякаў у Беларусі адклалі. Але Пачобут усё адно паедзе ў Гродна19

У Грэцыі падчас авіяшоу разбіўся і загарэўся самалёт-знішчальнік

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»5

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць