Культура11

У Віцебску прадаюць будынак былога хедэра, дзе вучыўся Марк Шагал

Гістарычны помнік у цэнтры Віцебска, дзе спасцігаў азы навукі сусветна вядомы мастак і дзе чыноўнікі гадамі абяцалі стварыць музей, прадаюць пад гасцініцу.

Будынак былога хедэра. Фота: Куфар

Электронныя таргі па рэалізацыі будынка былой яўрэйскай школы на вуліцы Калініна, 1 прызначаны на 17 ліпеня бягучага года. Пачатковая цана гэтага гістарычнага лота складае каля 813 тысяч рублёў. У красавіку горад ужо спрабаваў прадаць права арэнды гэтай нерухомасці, прычым за сімвалічныя грошы, пакідаючы магчымасць выкупу на потым. Але тады аўкцыён не адбыўся, цяпер прадаюць сам будынак.

Ад новага гаспадара чакаюць маштабнай рэканструкцыі, у выніку якой у будынку плошчай амаль 500 квадратных метраў павінен з'явіцца шматфункцыянальны комплекс з гасцініцай і ўстановай грамадскага харчавання. Часу на рэалізацыю праекта даюць крыху больш за тры гады — комплекс мусіць быць уведзены ў эксплуатацыю не пазней за 31 снежня 2029 года.

Паколькі будынак мае статус гістарыка-культурнай каштоўнасці, інвестару давядзецца на працягу месяца падпісаць ахоўнае абавязацельства.

Будынак былога хедэра на фотаздымку 1980‑х гадоў і ў наш час. Фота: vkurier.by / Віктар Барысенкаў

Да 1917 года тут працаваў хедэр — традыцыйная рэлігійная пачатковая школа, дзе з трох да трынаццаці гадоў вучыўся Марк Шагал. У гэтых жа сценах атрымліваў адукацыю выбітны скульптар Восіп Цадкін, а сярод выкладчыкаў быў дзед брытанскага філосафа Ісаі Берліна. 

У савецкія і постсавецкія часы ў гістарычных сценах працаваў гарадскі радыётрансляцыйны вузел. Пасля яго закрыцця помнік архітэктуры пачаў занепадаць. У мінулым дзесяцігоддзі віцебскія ўлады неаднаразова агучвалі грандыёзныя планы па стварэнні тут музея Юдэля Пэна і ўключэнні будынка ў турыстычны музейны квартал. Аднак на амбіцыйныя праекты не знайшлося грошай.

Каментары1

  • Шклоуски конюх
    02.07.2026
    Ещё чуток и окупанты из московии всё уничтожат
    Наш национальный код

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць