Грамадства88

Міністр сувязі расказаў, чаго дасягнулі абмежаваннямі на безлімітны інтэрнэт

Міністр сувязі і інфарматызацыі Кірыл Залескі заявіў у інтэрв'ю дзяржаўнаму тэлебачанню, што пасля ўвядзення абмежаванняў на хуткасць безлімітнага мабільнага інтэрнэту нагрузка на сеткі ў Беларусі істотна знізілася.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Кірыл Залескі дадаў, што новыя правілы дзейнічаюць з лютага гэтага года. Паводле іх, абаненты могуць карыстацца інтэрнэтам на максімальнай хуткасці ў межах 30 гігабайтаў трафіку за месяц. Пасля перавышэння гэтага аб'ёму хуткасць зніжаецца да 1 мегабіта за секунду, але аператары прапануюць магчымасць аднавіць высокую хуткасць за дадатковую плату.

Паводле слоў міністра, гэтыя меры дазволілі павялічыць прапускную здольнасць сетак. За мінулы год яна вырасла на 28 працэнтаў, а з пачатку 2026 года — яшчэ на 17 працэнтаў. Упершыню тэмпы развіцця інфраструктуры, маўляў, апярэджваюць рост спажывання інтэрнэт-трафіку.

Да канца года ў Беларусі плануюць увесці ў эксплуатацыю яшчэ 2100 базавых станцый мабільнай сувязі. З іх каля 900 ужо працуюць, а яшчэ 1200 знаходзяцца на этапе будаўніцтва.

Таксама працягваецца пашырэнне пакрыцця ў рэгіёнах. Ва ўсходняй частцы краіны ў сельскай мясцовасці ўжо ўдвая павялічылі выкарыстанне дыяпазону 800 мегагерцаў, а да канца года такія ж работы плануюць завяршыць і на захадзе Беларусі.

Сетка пятага пакалення (5G) ужо даступная ў Мінску і большасці абласных цэнтраў. Аднак, па звестках Міністэрства сувязі, пакуль толькі каля 30 працэнтаў мабільных тэлефонаў, якімі карыстаюцца беларусы, падтрымліваюць гэту тэхналогію.

Каментары8

  • Хотя бы
    02.07.2026
    Залески, ты уже достал со своими росказнями, возьми свою мобилку и проедь по любой дороге хотя бы первой категории, чтобы у тебя там хотя бы на 20% протяженности не отвалился интернет.

    5Г он хвастается. 4Г сначала вдоль трасс сделай рабочим, деятель, мля
  • Bielarus'forever
    02.07.2026
    замест таго, каб разьвіваць мабільны інтэрнэт...
    прапаную ісьці далей
    не хапае тавараў - увесьці чэргі і талёны
    не хапае грошай - экспрапрыяваць уласнасьць, пасадзіць у турму, абвесьці калючым дротам і даваць баланду
    не хапае ежы - абмежаваць ежу... шляхам... ну вы зразумелі.
  • дошло только по плохому
    02.07.2026
    я поражаюсь: зачем раздавать МОБИЛЬНЫЙ интернет ДОМА на телевизоры и прочие дивайсы?! Я вообще дома мобильным не пользуюсь. ТОлько через кошелек дошло

Цяпер чытаюць

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету8

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету

Усе навіны →
Усе навіны

«Ты ў нас у Беларусі!» — «Я маму тваю я*аў». Госцю з Алтая не спадабалася заўвага за кінуты ў цэнтры Мінска недакурак54

Паведамленне, што на фэст у Будславе прыязджаў мітрапаліт Веніямін, было памылковым16

На Сож спусцілі «Пасейдона». У Гомелі стварылі сучасны цеплаход з сонечнымі панэлямі і першым у Беларусі вадамётным рухачом4

Марока разграміла Канаду і стала першым чвэрцьфіналістам чэмпіянату свету2

Канапацкая і сілавікі раяць студэнтам і выпускнікам ЕГУ, а таксама іх бацькам на ўсялякі выпадак напісаць у «камісію па вяртанні»20

Узлёт Фараджа абудзіў кельцкія нацыі. Англійскі нацыяналізм пагражае разваліць Злучанае Каралеўства12

Рэдкі расійскі «лятаючы радар» сарваў атаку ўкраінскіх «Фламінга» на завод «Іскандэраў»10

На «Беларусьфільме» сярод бясконцых фільмаў пра вайну нарэшце здымуць навагоднюю камедыю5

Замяніў 95% трупы, але не заваяваў публіку. Што робіць з беларускім балетам экс-прэм'ер расійскай Марыінкі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету8

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць