Свет1010

Буданаў: Лукашэнка пачуў перасцярогі Украіны. Не бачу пагрозы наступу з боку Беларусі

Кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Кірыл Буданаў сказаў «РБК-Украіна», што вайна з Украінай для Беларусі завяршылася б крахам.

Кірыл Буданаў. Фота: Getty Images

— Яшчэ адзін ёсць сусед, ужо дакладна варожы, — гэта Беларусь. Лукашэнка пачуў нашы перасцярогі, мяркуючы па ўсім? — спытаў карэспандэнт Буданава.

— Мяркуючы па ўсім, пачуў. Але ў прынцыпе я больш спакойна ставіўся б да пытання Беларусі. Не трэба нам рабіць яшчэ аднаго ворага.

Я не ў тым сэнсе, што мы самі нешта там эскалюем, не. Але ў прынцыпе мець яшчэ аднаго ворага і яшчэ адну зону баявых дзеянняў нам дакладна не выгадна. Тое, што яны нас пачулі — гэта вельмі правільны крок. І трэба ўспрымаць яго менавіта так.

— Лукашэнка, я так разумею, вельмі баіцца, каб не апынуцца крайнім ва ўсёй гэтай гісторыі. Яму самому, відавочна, дакладна не трэба нападаць на Украіну. Ён баіцца, што яго прымусяць?

— Я нават не разумею, для чаго ў тэорыі гэта магло б яму быць патрэбна. Вайна з Украінай для іх завершыцца крахам.

Таму што з аднаго боку Расія, якая будзе душыць у брацкіх абдымках і задушыць у такіх умовах да канца. І яны гэта цудоўна ведаюць. З іншага боку Украіна, якая, скажам так, нешта можа.

— Можа нямала.

— Я пра тое і кажу. Таму няма ніякага сэнсу. Адпаведна, станам на зараз, на момант размовы, пагроз нейкіх, я не кажу толькі пра наступ на зямлі, я не бачу.

Каментары10

  • бабруйчанін
    07.07.2026
    Былы кіраўнік гур той што дэпутата Шавчанка узнагародзіл прызначыл сваім дарадцам , але зараз ен дэпутат за кратамі " здрада"
    Той дэпутат які з 2019 па 24 лютага 2022 быў частым госцем у РБ і у " парламенце"
    Наконт хераіческіх блёхерш і падобнага ....таксама памятаем??
    Яму ( АГЛ) гэта ні патрэбна і ён пачул
    АЛЕ Беларусь ( беларусы) варожая ( са слоў).
    Словы кіраўніка офіса супярэчат заявам- ультіматуму Галоўнага і яго колу экспертаў падначаленных
    Як такая вольнасць магчыма ???
    Таму чьто Буданов мае трэці рэйцінг % па апытаннях і таксама мабыць рыхтуецца да " выбарав" ...???
    Як кажуць
    " Дзяржаўнікі" аб будычыні карысці клопат аб краіне у словах справах ..
    Папулісты ...
  • Бубубу
    07.07.2026
    Ура! Зараз можна цалкам засяродзіцца на знішчэнні беларусаў.
  • Хмм
    07.07.2026
    Нарэшце цвярозая ацэнка, этот голос сейчас там ничего не значит. Буданова убрали как фигуры с доски и теперь полностью игнорируют, его должность сделали декоративной. Это и не близко не Ермак, не рядом даже.

Цяпер чытаюць

«Я зарабляла на OnlyFans $2000‑3000 на месяц». Беларуска расказала, як стала здымаць кантэнт для дарослых і чаму па-ранейшаму жыве без сэксу

«Я зарабляла на OnlyFans $2000‑3000 на месяц». Беларуска расказала, як стала здымаць кантэнт для дарослых і чаму па-ранейшаму жыве без сэксу

Усе навіны →
Усе навіны

«Робім стаўкі, што будзе на НГ». У сацсетках абмяркоўваюць рэзка падаражэлую скумбрыю5

Буданаў заплаціць штраф за выкарыстанне рускай мовы падчас інцыдэнту ў Баршчагоўцы пад Кіевам12

Шпіёнскі скандал у Nvidia: кітайская разведка магла выкарыстаць рамантычную сувязь з кіраўніком кампаніі3

Таямніца 400‑гадовай даўніны: у Брытаніі разгаданы код замка з затанулага карабля1

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»20

Сталініста Драбышэўскага выгналі з Камуністычнай партыі Беларусі11

Лукашэнка сказаў, што ў яго няма сяброў23

Зборныя Беларусі па хакеі не дапусцілі да чэмпіянатаў свету ў 2027 годзе7

«Яшчэ нічога не патраціў». Бяляцкі расказаў, на што патраціць грошы ад Нобелеўскай прэміі міру7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я зарабляла на OnlyFans $2000‑3000 на месяц». Беларуска расказала, як стала здымаць кантэнт для дарослых і чаму па-ранейшаму жыве без сэксу

«Я зарабляла на OnlyFans $2000‑3000 на месяц». Беларуска расказала, як стала здымаць кантэнт для дарослых і чаму па-ранейшаму жыве без сэксу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць