Свет99

Марын Ле Пэн зможа ўдзельнічаць у выбарах прэзідэнта Францыі

Апеляцыйны суд Парыжа пацвердзіў віну лідаркі парламенцкай фракцыі французскай ультраправай партыі «Нацыянальнае аб’яднанне» Марын Ле Пэн у неправамерным выкарыстанні сродкаў Еўрапейскага парламента, аднак змякчыў ёй накладзенае раней пакаранне. Гэта можа дазволіць палітыку ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах Францыі ў 2027 годзе, піша Reuters.

Марын Ле Пэн. Фота: AP Photo/Aurelien Morissard

Суд скараціў для Марын Ле Пэн тэрмін забароны займаць выбарныя пасады з пяці гадоў да 45 месяцаў, з якіх 30 месяцаў прызначаныя ўмоўна. Такім чынам, фактычная забарона складае 15 месяцаў, і фармальна Ле Пэн зможа балатавацца на прэзідэнцкіх выбарах.

Тэрмін пазбаўлення волі таксама быў скарочаны — з чатырох да трох гадоў. Два гады прызначаныя ўмоўна, а яшчэ адзін год палітык павінна адбыць пад хатнім арыштам з электронным бранзалетам. Раней Лё Пэн заяўляла, што не будзе ўдзельнічаць у выбарах, калі суд пакіне ў сіле такое пакаранне.

Суд пацвердзіў высновы, зробленыя яшчэ ў 2025 годзе: Марын Ле Пэн і яшчэ восем еўрадэпутатаў ад «Нацыянальнага аб’яднання» неправамерна выкарыстоўвалі больш за чатыры мільёны еўра сродкаў Еўрапарламента. Паводле матэрыялаў следства, у 2004—2016 гадах гэтыя грошы ішлі на аплату працы супрацоўнікаў партыі замест памочнікаў еўрадэпутатаў.

Пасля абвяшчэння рашэння суда Ле Пэн пакінула будынак без каментароў. Раней яна называла прысуд палітычна матываваным. У выпадку яе адмовы ад удзелу ў выбарах кандыдатам ад «Нацыянальнага аб’яднання» можа стаць 30‑гадовы старшыня партыі Жардан Бардэла.

Каментары9

  • mots
    07.07.2026
    Марын Лё Пэн? Ці не больш дакладна пісаць Ле або Лэ?
  • Не Мэланшон
    07.07.2026
    Аёй, а столькі радасці і крыку было з боку ультралевых.
  • Niemen
    07.07.2026
    Bonne nouvelle pour la France, mauvaise nouvelle pour l'internationale.

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал17

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Усе навіны →
Усе навіны

На Кіпры п’яны расіянін прычапіўся да п’янай украінкі. Яе спадарожнікі збілі яго на горкі яблык — можа страціць вока35

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай26

Памёр адзін з акцёраў-блізнюкоў з папулярнага фільма «Нянькі»1

Самыя папулярныя браўзеры, сацсеткі і ШІ-пошукавікі ў Беларусі11

Выйшла кніга пра Зянона Пазняка. Яе рыхтавалі больш за 10 гадоў17

Былы расійскі губернатар Гладкоў адмовіўся ад канала з 400 тысячамі падпісчыкаў. У Крамлі былі незадаволеныя яго актыўнасцю

Беларусы незадаволеныя канцэртам «Тату» ў Мінску — бо артысткі спявалі не на рускай мове28

Арына Сабаленка, падобна, нецэнзурна выказалася ў бок украінскай тэнісісткі пасля сваёй паразы37

Дэталі аварыі на Міншчыне, дзе загінулі трое: 21‑гадовага кіроўцу пазбавілі правоў — але рашэнне не паспела ўступіць у сілу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал17

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць