Грамадства33

Памёр Юры Качук

У Зэльве памёр Юры Качук — грамадска-культурны дзеяч, выдавец, калекцыянер, мастак і краязнаўца. Пра яго смерць паведаміў у фэйсбуку Уладзімір Хільмановіч. 

Юры Качук. Фота: onliner.by

«Юрка Качук вельмі шмат зрабіў па ўшанаванні памяці Ларысы Геніюш. Не стала яшчэ аднаго шчырага беларускага патрыёта. Вечная памяць…», — напісаў Хільмановіч. 

Юры Качук вядомы тым, што напісаў і выдаў кнігу «Моц смаку», якую прысвяціў традыцыйным беларускім рэцэптам, піша выданне Hrodna.life.

У кнігу ўвайшло каля 350 рэцэптаў, пераважна з заходніх рэгіёнаў Беларусі, а таксама Беласточчыны. Кожную са страў аўтар гатаваў сам, дэгуставаў і рабіў фота.

«У нас шмат што страчана, шмат скрадзена, шмат да чаго свайго мы са з’едлівасцю ставімся. А другія падымуць гэта, адразу гэта ў іх робіцца нацыянальнай або лакальнай каштоўнасцю», — казаў Качук. 

Дызайн для выдання Юры распрацоўваў сам. Кнігу надрукавалі ў польскім выдавецтве. Дзеля рэалізацыі праекту Качук прадаў сваю кватэру. 

Таксама ён выдаваў краязнаўчы часопіс «Бэз», прысвечаны гісторыі Зэльвеншчыны, і абараняў помнік Ларысе Геніюш, які мясцовыя ўлады хацелі знесці.

У Юрыя была дачка Юлія — ​​жанчына жыла ў Празе і займалася мастацтвам. У 2017 годзе Юлія трагічна загінула ў Чэхіі. 

Каментары3

  • Зянон
    10.07.2026
    Юрась быў шчырым Фронтаўцам і галоўным ваяром Адраджэння на Зэльвеншчыне - ад 90-х. Мясцовая Легенда! Спачуванні жонцы і землякам...
  • Спачуваньні
    11.07.2026
    Вечная памяць гэтаму культурнаму й патрыятычнаму роднаму сыну нашае Беларусі. Няхай ён спачывае зь мірам і ўваскрэсьне ў славе, а ягоная справа працягваецца.
  • Рыч
    11.07.2026
    Вельмі шкада… сьветлая памяць і Нябеснай Беларусі.
    Хто мо падкажа дзе можна набыць яго кнігу “Смак”???

Цяпер чытаюць

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі15

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка загадаў, каб былых сілавікоў, ратавальнікаў і дыпламатаў, звольненых «па дыскрэдытуючых», адсочвалі пяць гадоў8

Марына Золатава: У палітзняволенай Таццяны Колас выявілі рак. Гэта не проста дрэнная навіна, гэта жудасная навіна1

Пасажырскі самалёт разбіўся на Багамах — усе 10 пасажыраў загінулі

Асудзілі дзяўчыну, якая ў 2020‑м пратэставала супраць «выбараў без выбару» і патрабавала ад кандыдатаў пазіцыі па Украіне8

Фэйл запаснога кіпера Бельгіі пахаваў каманду. Куртуа можна было не мяняць3

Урадавы бізнэс-джэт даставіў некага з Мінска ў турэцкі Бодрум6

Навукоўцы, магчыма, раскрылі самую старажытную крымінальную справу ў гісторыі чалавецтва2

«Я не хаджу ў суд, мяне носяць у кайданках». Ліст Алеся Пушкіна да Валянціна Стэфановіча з-за кратаў 2

Новы альбом Мадонны ўзначаліў брытанскі хіт-парад

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі15

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць