Грамадства11

Марына Золатава: У палітзняволенай Таццяны Колас выявілі рак. Гэта не проста дрэнная навіна, гэта жудасная навіна

Галоўная рэдактарка Tut.by, экс-палітзняволеная Марына Золатава ў сваім тэлеграм-канале піша пра зняволеную Таццяну Колас, а таксама пра іншых жанчын, якія сутыкаюцца з хваробамі ў калоніі.

Таццяна Колас

«У палітзняволенай Таццяны Колас выявілі рак. Гэта не проста дрэнная навіна. Гэта жудасная навіна, бо яна знаходзіцца ў калоніі.

Шчыра скажу: асабіста мне амаль не даводзілася сутыкацца з турэмнай медыцынай. Але за той час, пакуль я была ў калоніі (а правяла я там два гады і чатыры месяцы), прынамсі дзве жанчыны памерлі ад раку. Адна — старэйшая, з майго атрада, асуджаная па эканамічным артыкуле. Другая — маладзейшая, па артыкуле 328. Зрэшты, артыкул не мае ніякага значэння. Важна тое, што гэта былі людзі, жанчыны.

У палітзняволенай Ганны Кандраценкі рак таксама дыягнаставалі ўжо ў калоніі. Яе нават вазілі на лячэнне ў анкалагічны дыспансер у Гомелі. Яна памерла праз сем месяцаў пасля вызвалення.

І я думаю: а на волі ў іх было б больш шанцаў? Безумоўна. Прынамсі, іх жыццё і здароўе ў значна большай ступені залежалі б ад іх саміх, а не ад машыны, канвою, наяўнасці месцаў у «той адзінай бальніцы», графіка «таго адзінага спецыяліста», які летам цалкам можа быць у адпачынку, доступу да лекаў і шмат чаго іншага.

Для абследавання і лячэння Таццяну Колас павінны перавесці ў бальніцу, але зрабіць гэта чамусьці плануюць толькі праз некалькі месяцаў.

Усе вы, вядома, памятаеце, як у 2020 годзе Вераніка Цапкала расказвала пра сваю маці. У дачыненні да яе распачалі крымінальную справу, а пазней у яе выявілі рак. Вераніка, наведаўшы маці ў бальніцы, была шакаваная: тая была прыкаваная кайданкамі да батарэі.

Тады я думала: не можа быць. Але цяпер магу сказаць — нават не сумнявайцеся.

Асуджаных, якіх з калоніі прывозяць у гарадскія бальніцы, заўсёды прыкоўваюць кайданкамі да ложка. Побач з імі ўвесь час знаходзіцца канвой.

І яшчэ адна рэч застаецца для мяне па-за межамі разумення. Чаму ў тых трох выпадках, пра якія я згадала, жанчынам не змянілі від пакарання? Чаму іх нельга было адпусціць дадому?

Я жадаю Таццяне здароўя і сіл. І як мага хутчэй сустрэцца з роднымі. Веру, што менавіта тады яна абавязкова пойдзе на папраўку», — напісала Марына Золатава.

***

Таццяна Колас працавала ў Мінгарвыканкаме і мела доступ да асабістых даных сілавікоў, якія потым перадала тэлеграм-каналу «Чорная кніга Беларусі».

У чэрвені 2022 года сілавікі паведамілі, што жанчына нібыта самастойна прыйшла «здавацца» ў ГУБАЗіК. Да суда Таццяну пакінулі на волі, пад хатнім арыштам.

У верасні 2022 года яе асудзілі да шасці з паловай гадоў паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса:

  • ч. 3 арт. 203‑1 — незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных;
  • ч. 3 арт. 130 — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варожасці;
  • ч. 3 арт. 352 — неправамернае завалодванне кампутарнай інфармацыяй;
  • ч. 3 арт. 426 — перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў.

Каментары1

  • экс-палітвязень
    11.07.2026
    Марына, вы задаяце дзіўнае пытанне - Чаму? Таму што яны ніхто, не людзі -- рабыні, якія абавязаныя ішачыць за швачнай машынкай літаральна да апошняга ўздыху і за ёю здохнуць. На іх месца без праблем награбуць новых. Вы ж чулі на Антошкіна фразу: нам легче списать человека, чем служебную собаку. Няўжо за 2,5 гады ў пекле вы гэтага не зразумелі?

Цяпер чытаюць

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра7

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра

Усе навіны →
Усе навіны

Прынцэса зразумела, што яе абрабавалі, калі ўбачыла свой заручальны пярсцёнак на вокладцы каталога аўкцыёну

Больш за 60 чалавек затрыманыя пасля канцэрта Макса Каржа ў Франкфурце-на-Майне. Са сцэны спявак заклікаў спыніць вайну ва Украіне19

Жанчыны апярэджваюць мужчын у самым экстрэмальным відзе аўтаспорту — тут ездзяць хутчэй, чым на «Формуле-1»6

Рыжанкоў спадзяецца на пацяпленне адносін з Польшчай13

Расія актыўней плануе замахі на кіраўнікоў еўрапейскіх абаронных кампаній1

Пампеі знішчыла не лава. Сем міфаў пра знакамітую катастрофу

Ці сапраўды моладзь менш цікавіцца сэксам? Вось што паказала даследаванне Playboy20

Былы беларускі палітвязень даў сваё тлумачэнне таму, што пайшоў ваяваць за Пуціна8

Тыгр забіў наведвальніка заапарка ў Англіі. Перад гэтым мужчына паказаў яму дзіўны жэст14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра7

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць