Свет77

Саліст расійскага рок-гурта выказаўся на канцэрце супраць вайны. Яго адправілі лячыцца

12 ліпеня саліст расійскага рок-гурта «Тры дні дажджу» Глеб Віктараў падчас канцэрта ў Екацярынбургу выступіў з палітычнай прамовай. Цяпер жа, як паведамляецца, ён ужо знаходзіцца ў стацыянары і праходзіць лячэнне.

Глеб Віктараў

Падчас выступлення 12 ліпеня ў Екацярынбургу музыка зрабіў некалькі палітычных і антываенных выказванняў. Ён казаў пра загінулых на вайне знаёмых і крытыкаваў тое, што адбываецца, выкарыстоўваючы рэзкія нецэнзурныя выразы.

«Калі гэтае слова нават, б**дзь, не вымаўляюць. Гэта не называюць вайной, гэта — СВА. Мне становіцца крыўдна, б**дзь! Я з гэтымі людзьмі вырас, б**дзь! Мой гукарэжысёр закрывае мне мікрафон, б**дзь! Чаму я такі раз’юшаны? Здавалася б, так? Чаго, б**дзь, чаго здарылася? Здарылася самае х**вае, што можа быць з рускім чалавекам. Ведаеце, што? Калі рускі рускаму здраджвае. Ідзем на выбары — галасуем за КПРФ. Калі не вы — то ніхто», — заявіў артыст.

Пасля канцэрта ў тэлеграм-канале гурта з'явілася паведамленне, у якім Віктараў заявіў, што з'ехаў з Расіі, але пазней гэты допіс быў выдалены.

Цяпер жа прадстаўнікі гурта заявілі, што сітуацыя на канцэрце была вынікам таго, што, маўляў, ахова не пракантралявала доступ у грымёрку, і староннія людзі маглі перадаць артысту забароненыя рэчывы. Паводле слоў ягоных менеджараў, інфармацыя пра гэтых людзей перададзена ў паліцыю.

У гурце сцвярджаюць, што словы і паводзіны Віктарава на сцэне былі «несвядомым трызненнем», канцэрт спынілі, а артыста адправілі спачатку да бацькоў у Маскву, а затым на лячэнне.

Каментары7

  • %
    14.07.2026
    Як вядома, але можа сучаснікам тое і не надта вядома, але. Пры Саюзе выказваньні супраць савецкай улады лічылісь псіхічным захворваньне. І існавала карная псіхіятрычная "медыцына". Таму анічога новага няма пад гэтым сонцам
  • манагеры суць
    14.07.2026
    а артыст малады яшчэ
    хутка відэа з'явіцца, маўляў нетак зразумелі яго.
    А КПРФ пры Зюганаве гэта ражаныя клоўны.
    Яны нават не паспрабуюць.
  • о!
    14.07.2026
    манагеры суць, па-сутнасці, гэты артыст заклікае забяспечыць яўку на "выбары". За каго % намаляваць, 28 памфілаўцаў разбяруцца.

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць