Грамадства33

У Рагачове адкрылі новы вайсковы помнік з ужо пашкоджаным пастаментам

У Рагачове каля Замкавай гары адкрылі новы памятны знак, прысвечаны 63‑му стралковаму корпусу Чырвонай арміі, які ўдзельнічаў у баях на Дняпроўскім рубяжы ў 1941 годзе. Аднак ужо падчас урачыстай цырымоніі высветлілася, што пастамент помніка пачаў разбурацца, піша BG.Media.

Па сведчаннях відавочцаў, падмурак, выкладзены з бардзюрных камянёў, быў замацаваны неналежным чынам. У выніку асобныя элементы канструкцыі пачалі развальвацца практычна адразу пасля ўсталявання памятнага знака. Сам помнік уяўляе сабой вялікі валун з замацаванай на ім пластыкавай інфармацыйнай шыльдай.

Пра адкрыццё помніка паведамілі праўладная арганізацыя «Патрыёты Беларусі», Рагачоўскі райвыканкам і раённыя дзяржаўныя медыя. Мерапрыемства было прымеркавана да падзей лета 1941 года. У праграму адкрыцця ўвайшлі мітынг каля месца, дзе знаходзіўся штаб 63‑га стралковага корпуса пад камандаваннем генерал-лейтэнанта Леаніда Пятроўскага, адкрыццё памятнага знака корпусу, а таксама яшчэ аднаго памятнага знака самому Пятроўскаму.

Акрамя таго, адбыўся аўтапрабег «Дарогамі камкара: З 1941‑га ў будучыню». Яго маршрут прайшоў праз Рагачоў, Лучын, Лебядзёўку, Жлобін, Старую Рудню і завяршыўся зноў у Рагачове.

@rogachev_mylife #13июля1941 #ГенералПетровский #героическаяоборона #днепровскийрубеж #85контрудар ♬ оригинальный звук - рогачев life

Пасля з'яўлення відэа з адкрыцця ў тыктоку многія карыстальнікі звярнулі ўвагу не на саму падзею, а на дрэнную якасць выкананых работ. У каментарыях адзначалася, што пастамент пачаў разбурацца яшчэ да заканчэння цырымоніі. Некаторыя карыстальнікі выказвалі меркаванне, што замест будаўніцтва такога помніка сродкі можна было б накіраваць на дапамогу ветэранам, былым вязням, рамонт жылля або забеспячэнне людзей дровамі.

Скрыншот з відэа

Іншыя цікавіліся, колькі бюджэтных сродкаў было выдаткавана на стварэнне памятнага знака. Аднак на момант публікацыі мясцовыя ўлады і дзяржаўныя медыя не паведамілі кошт праекта.

Таксама афіцыйныя структуры пакуль не растлумачылі, чаму пастамент пачаў разбурацца адразу пасля ўсталявання і ці плануецца выпраўленне выяўленых недахопаў.

Каментары3

  • Квазімода прадказаў гэта
    16.07.2026
    Гэта сістэмная з'ява - самаразбуральныя помнікі.
    Каб кожны год ставіць, зганяючы людзей на пабедабесную цырымонію.

    Распіл бюджэта + пабедабесіе = нацыянальная ідэя, якая працуе 30 год, але акадэмікі баяцца сфармуляваць (бо фінансаванне адберуць)
  • Анцілопа Гну
    16.07.2026
    Паглядзелі і паехалі. Аўтапрабег па плане.
  • Помнік як мэтафар
    16.07.2026
    Савецкі Саюз разбурыўся. Гэты помнік разбураецца. Дыктатура Лукашэнкі будзе разбурацца — спадзяюся, хутка. Жыве Беларусь!

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»23

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін стаў пазбягаць паездак у рэгіёны ў еўрапейскай частцы Расіі, куды рэгулярна далятаюць дроны1

Канапацкая апублікавала фота з цэнтра Варшавы23

Што такое тэорыя няправільнага абутку?4

Дачка расійскага генерала, адказнага за мабілізацыю, дапамагае ўхіляцца ад войска за грошы

Пяць ахоўнікаў прыкрывалі Лукашэнку, пакуль ён фатаграфаваўся з вясковай сям'ёй16

Бабарыка расказаў, з якім праектам вяртаецца ў палітыку28

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома8

Беларускаму актывісту, які жыве ва Украіне, забаранілі ўезд у Польшчу на 10 гадоў27

Сузаснавальнік бюро Zrobim architects, які жыве ў ЗША, прадае сваю долю ў бізнэсе6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»23

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць