Культура

У Гродне вырашаюць, як аднавіць Каложу, каб яе не адмовіліся ўзяць у спіс ЮНЕСКА

Каложская царква ў Гродне патрабуе новага этапу рэстаўрацыі. Драўляную сцяну храма аднавілі ў мінулым дзесяцігоддзі, аднак працэсы разбурэння аўтэнтычных муроў XII стагоддзя працягваюцца. Любая памылка рэстаўратараў можа каштаваць помніку месца ў Спісе сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, куды яго спрабуюць уключыць яшчэ з 2006 года.

У адной з апсід Каложскай царквы. Фота: orthos.org

Стан 900‑гадовага храма абмеркавалі на міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі ў Гродне. Як адзначаюць эксперты, агульны стан апорных каменных сцен застаецца здавальняючым, але там сабралася шмат дробных страт, якія назапашваліся стагоддзямі. Спецыялісты канстатуюць, што працэсы разбурэння працягваюцца, таму прыйшоў час распрацоўваць праекты па грунтоўнай кансервацыі. 

Архітэктар-рэстаўратар Сяргей Лалазараў у Каложскай царкве. Фота: БелТА

Рэстаўрацыя ўскладняецца ўнікальнасцю аб'екта.

«Гродзенская архітэктурная школа XII стагоддзя адрозніваецца ад полацкай, наўгародскай ці кіеўскай. Гэта адкрытая фасадная кладка, маёлікавыя пліткі, уключэнне ў сцены паліраванага каменю. Ёсць унутрысценныя лесвіцы, якія праходзяць праз усе апсіды. Сваімі матэрыяламі мы не павінны разбурыць яе аўтэнтыку і каларыстычную гаму», — падкрэсліў архітэктар-рэстаўратар з Санкт-Пецярбурга Сяргей Лалазараў, які да гэтага займаўся грунтоўнай навуковай рэстаўрацыяй і кансервацыяй Спаскай царквы ў Полацку. 

Гродзенская архітэктурная школа XII стагоддзя адрозніваецца ад полацкай, наўгародскай ці кіеўскай адкрытай фасаднай муроўкай, упрыгожанай маёлікавымі пліткамі. Фота: БелТА

Нагадаем, што папярэднія маштабныя работы на Каложы праводзіліся ў 2017 годзе. Тады ў перадаварыйным стане апынулася драўляная частка храма, узведзеная ў канцы XIX стагоддзя пасля таго, як палова арыгінальнага каменнага будынка абрынулася ў Нёман у выніку апоўзня.

Драўляную сцяну паднялі дамкратамі, каб ліквідаваць прасяданне, і замянілі ашалёўку на сучасную тэрмамадыфікаваную дошку. Тады ж было прынятае канцэптуальнае рашэнне не адбудоўваць храм цалкам з цэглы, а захаваць драўляную сцяну, бо гэты сінтэз матэрыялаў ужо стаў своеасаблівай гістарычнай адметнасцю Каложы.

Каложская царква. Фота: orthos.org

Дакладнае захаванне існуючага аблічча з'яўляецца крытычна важным для надання царкве статусу аб'екта сусветнай спадчыны. Размовы пра ўключэнне Барысаглебскай царквы ў Спіс ЮНЕСКА вядуцца яшчэ з 2006 года. Сёння храм знаходзіцца ў так званым папярэднім спісе.

Як паведаміла вядучы спецыяліст Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Валерыя Есіс, цяпер ідзе актыўная праца над намінацыйным дасье, падрыхтоўка якога стартавала яшчэ вясной 2023 года. У далейшым дакумент будзе перададзены ў Цэнтр сусветнай спадчыны.

Адным з галоўных патрабаванняў ЮНЕСКА з'яўляецца захаванне сапраўднасці і цэласнасці аб'екта, што робіць любую рэстаўрацыю Каложы задачай з зорачкай для навукоўцаў і будаўнікоў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй19

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй

Усе навіны →
Усе навіны

Як праходзіць фестываль Tutaka на Беласточчыне3

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве23

Стала вядома, дзе і кім працягне кар'еру Крыстафер Сміт3

Жонка закаціла скандал, а ён усё адно паехаў у акопы. Гісторыя беларуса, які апынуўся на вайне праз даўгі і страх страціць жыллё14

Пасля атакі па двух складах Wildberries маглі пацярпець да 15% складскіх плошчаў кампаніі4

МАК не плануе караць кіраўніцтва ФІФА праз адмену чырвонай карткі футбалісту зборнай ЗША1

Фінал чэмпіянату свету па футболе пакажуць у мінскім кінатэатры

«Была ў Егіпце 12 разоў, там не лепш». Беларусы расказалі, як адпачываюць у айчынных санаторыях

На даху Нацыянальнай бібліятэкі зладзілі вечарыну з відам на Мінск. Вось як гэта было ШМАТ ФОТА10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй19

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць