Верагодна, пасля атакі дронаў, загарэліся гаруча-змазачныя матэрыялы.

У горадзе Марыупалі на акупаванай частцы Данецкай вобласці адбыўся буйны пажар пасля атак украінскіх дронаў. Кадры з узгараннем і вялізным слупам чорнага дыму публікуюць мясцовыя паблікі.
Пажар узнік на вуліцы Тапалінай у паўночнай частцы горада. Праезд па вуліцы перакрыты. Верагодна, загарэўся бензавоз або «нешта больш сур'ёзнае», пішуць у сацыяльных сетках.
Украінскі канал Exilenova+ піша, што ў Марыупалі, верагодна, пасля атакі дронаў, загарэліся гаруча-змазачныя матэрыялы.
Ваенны аглядальнік Ян Мацвееў таксама мяркуе, што ў горадзе, «мяркуючы па дыме», мог загарэцца склад з палівам.
Кіраўнік украінскага Цэнтра вывучэння акупацыі Пётр Андрушчэнка заявіў у Telegram-канале, што Марыупаль атакавалі беспілотнікі УСУ.
Каментары