Культура22

«Больш за год Святлана цяжка хварэла, але нават падчас хваробы не скардзілася» — Катынскі музей адгукнуўся на смерць Святланы Курс

Старшыня Беларускага ПЭН Таццяна Нядбай прывяла ў сваім фэйсбуку спачуванні ад Катынскага музея, у якім працавала Святлана Курс.

Святлана Курс у Катынскім музеі, фота: «Белсат»

«Можа здавацца, што гэта неверагодна, але бязмежна добрыя людзі існуюць. Гэта людзі, якія ніколі не наракаюць, не гавораць кепскага пра іншых, не скардзяцца на свой цяжкі лёс, заўсёды гатовыя дапамагчы, не выхваляюцца сваімі поспехамі і шчыра радуюцца дасягненням іншых. Часам яны сустракаюцца на нашым шляху і робяць так, што свет здаецца лепшым месцам.

Апошнія гады побач з нашым невялікім калектывам была менавіта такая асоба. Гэта была Святлана Курс — выбітная беларуская пісьменніца, журналістка, грамадская дзяячка, а для нас — калега з-за суседняга стала.

Больш за год Святлана цяжка хварэла, але нават падчас хваробы не скардзілася. Яна верыла — і мы разам з ёй, — што вернецца да сваёй пачатай, але не завершанай працы. Спусціцца ў экспазіцыю, распавядзе пра ахвяр Курапатаў. Святлана як ніхто іншы ўмела працаваць з архіўнымі дакументамі — не толькі дзякуючы дасканаламу валоданню польскай, беларускай і рускай мовамі ды глыбокаму разуменню гістарычнага кантэксту, але і таму, што з вялікай эмпатыяй умела прачытаць чалавечыя эмоцыі.

Пра ахвяр Катынскага злачынства, якіх яна ведала па дакументах, яна расказвала цудоўнай польскай мовай з крэсавым акцэнтам — такім, якім гаварылі многія ахвяры і іх родныя.

Мы смуткуем разам з роднымі і сябрамі Святланы, асабліва з яе сынам Феліксам.

Яна пайшла ад нас, пакінуўшы вялікую пустэчу. Але мы верым, што яе дух яшчэ доўга будзе побач з намі», — напісаў музей, які займаецца памяццю ахвяр Катыні.

Каментары2

  • ph
    21.07.2026
    пра "акцэнт крэсовы" крыху рэзнула вуха, прызнацца(
  • Спвдар
    21.07.2026
    Я не ведаў, што Ева Вежнавец памерла. Маё спачуванне родным, я плачу.

Цяпер чытаюць

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі48

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі

Усе навіны →
Усе навіны

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Польшча прадухіліла атаку на свой памежны пераход, атрымала ад ЦРУ папярэджанне пра магчымае развіццё падзей у наступныя месяцы14

«Амкадор» адмовіўся будаваць у Расіі завод, які раней планаваў Шакуцін3

Украіна заявіла пра паражэнне найбуйнейшага дэсантнага карабля Расіі каля Новарасійска. Чым ён адметны4

Афіцыйна стварылі Акадэмію інтэлектуальных тэхналогій. Чаму і як там будуць вучыць?2

У Смалявічах затапіла цэнтр горада. Камунальнікі вінавацяць вільготныя сурвэткі3

Гомельскаму чыноўніку давялося ўнікаць у праблему в'етнамскіх свіней

Японія запатрабавала змяніць новую карту свету, за якую прагаласавала ААН10

Ва Узбекістане вырашылі падкарэктаваць алфавіт. У ім стане больш літар8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі48

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць