Нерухомасць1111

У сталіцы здаецца студыя плошчай 15 метраў. А што, ужо і такія бываюць?

Аб’ява з прапановай арэнды аднапакаёўкі непадалёк ад метро Грушаўка за $250 адразу выклікала ажыятаж. Праўда, нягледзячы на наяўнасць уласнага закутка-кухні ды ізаляванага туалета з душавой кабінай, у рэальнасці гэта ніяк не назавеш кватэрай.

Пасля вялікай колькасці званкоў ад зацікаўленых сама гаспадыня ўдакладніла дэталі: гэта студыя плошчай 15 м² у памяшканні тыпу камуналкі з агульным калідорам. То-бок звычайную кватэру тут падзялілі на некалькі мікра-кватэрак.

Знаходзіцца так званая студыя на першым паверсе брэжнеўкі на вуліцы Розы Люксембург. З плюсаў — рэальная ізаляванасць ад суседзяў, дзякуючы ўсталяваным на ўваходзе металічным дзвярам.

Пры жаданні з пакою можна зусім не выходзіць: тут ёсць і лядоўня, і электрычная міні-пліта, і тэлевізар. Толькі па мыццё бялізны прыйдзецца выпраўляцца ў агульны калідор.

На 15 метраў квадратных змаглі ўпіхнуць і ложак, і нават шафку для асабістых рэчаў. Аднак месца пад працоўны стол тут ужо не засталося. Таму студыя хутчэй пасуе тым, хто працуе па-за домам.

Уласніца апісвае зроблены рамонт як «сучасны мінімалізм» і заваблівае развітым транспартным спалучэннем: «восем хвілін пешкі да метро Грушаўка. Прыпынак грамадскага транспарту — у хвілінным доступе».

Усе камунальныя плацяжы за гэтыя метры ўжо ўключаныя ў кошт арэнды. Таксама ў аб’яве падкрэсліваецца, што прыярытэт у выбары новага арэндатара будзе аддавацца дзяўчатам. Прычына простая: па суседстве на гэты момант жывуць выключна прадстаўніцы жаночага полу.

Каментары11

  • Ы
    21.07.2026
    Трындзец, спадарства. Маё асабістае меркаванне: такое жытло павінна быць забароненае заканадаўствам, як і столі ніжэй за тры метры. У нас што, зямлі бракуе? Чалавек не павінен жыць у такіх умовах. У нас не Індыя ці Кітай, дзе шмат людзей. Жах і сорам!
  • Ўсё будзе
    22.07.2026
    ...але потым
  • Жэстаяайшэ забараніць кавалеркі ў гэтай Польшчы
    22.07.2026
    Ы, у вас гэта дзе - ў Польшчы?

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць