Вайна44

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі

Былы галоўнакамандуючы УСУ ў сваім тэлеграм-канале напісаў ліст, у якім падсумаваў сваю дзейнасць на гэтай пасадзе. Учора Уладзімір Зяленскі зняў яго з пасады галаўкама, прызначыўшы Міхаіла Драпатага.

«Воіны. Украінцы. Сёння я пакідаю пасаду Галоўнакамандуючага Узброеных Сіл Украіны. Перад тым як перадаць камандаванне, хачу сказаць некалькі слоў.

Для кожнага афіцэра гэта найвялікшая адказнасць — узначаліць войска падчас вялікай вайны. Я бачыў гэтую вайну з яе першага дня ў 2014 годзе, жыў фронтам і ведаю цану кожнага вызваленага кіламетра ўкраінскай зямлі.

У лютым—сакавіку 2022 года мне выпаў гонар камандаваць абаронай Кіева, і нашымі агульнымі намаганнямі сталіца выстаяла. Той жа вясной была знятая пагроза поўнага акружэння Харкава.

Потым быў наступ на Харкаўшчыне, калі за лічаныя тыдні мы вызвалілі Балаклею, Ізюм і Купянск. Пазней на Данеччыне мы знішчылі найбольш баяздольную частку расійскай арміі — ПВК «Вагнер».

Я прыняў камандаванне арміяй у лютым 2024 года, у вельмі складаны час. Працягвалася абарона Аўдзееўкі. Нашы падраздзяленні знаходзіліся ў паўакружэнні. Адным з маіх першых загадаў на гэтай пасадзе стаў загад арганізавана выйсці з горада. Гэта было цяжкае рашэнне. Але я прыняў яго, бо для мяне існаваў адзін галоўны прыярытэт — захаванне жыцця людзей.

А далей быў год, які змяніў ход гэтай вайны. Разам мы спынілі наступ ворага на Харкаўшчыне. Прадухілілі яго наступ на Сумшчыне. І правялі Курскую аперацыю — упершыню ў гэтай вайне перанеслі баявыя дзеянні на тэрыторыю праціўніка.

Хачу, каб гэта было выразна зафіксавана: нашай мэтай ніколі не была акупацыя чужой зямлі. Нашай мэтай было сарваць падрыхтаваны ворагам наступ на Сумы і Харкаў, адцягнуць яго найбольш баяздольныя войскі і папоўніць абменны фонд, каб вярнуць нашых людзей з палону. Усё гэта было выканана.

Мы змянялі армію не толькі на полі бою, але і ў яе аснове. Мы першымі ў свеце стварылі асобны род войскаў — Сілы беспілотных сістэм. Мы развілі іх ад асобных падраздзяленняў да сістэмы, якая сёння дае ворагу адчуць, што бяспечных тылаў у яго няма. Мы пабудавалі новую сістэму супрацьпаветранай абароны: стварылі асобнае камандаванне беспілотных сістэм СПА, сфармавалі штатныя падраздзяленні экіпажаў дронаў-перахопнікаў, выбудавалі эшаланаваную сістэму прыкрыцця неба над тылам. Тое, што яшчэ нядаўна было эксперыментам энтузіястаў, сёння кожную ноч збівае тое, што лічылася незбівальным.

Мы закрылі Чарнаморскі порт у Наварасійску, сістэмна знішчаем «ценявы флот» ворага.

Мы перавялі армію на корпусную структуру, прывялі ў штабы баявых афіцэраў і зрабілі правілам: шлях да кіруючых пасад праходзіць праз фронт.

Вызваляючы ўкраінскія тэрыторыі, мы правялі паспяховую Добрапольскую аперацыю і наступальную аперацыю на Аляксандраўскім напрамку. Працягваем стрымліваць наступ праціўніка на галоўных напрамках і праводзіць наступальныя аперацыі на асобных участках фронту.

Пра частку аперацый, якія мы ажыццявілі за гэтыя гады, я не маю права гаварыць і сёння. Пра іх раскажа гісторыя. Скажу толькі адно: вораг іх запомніў.

І пра галоўнае — у якім стане я перадаю поле бою.

Сёлета пад маім камандаваннем было вызвалена 700 квадратных кіламетраў нашай зямлі. Армія, якая яшчэ два гады таму вяла цяжкую абарону, сёння наступае.

Я перадаю свайму пераемніку армію, якая не толькі трымае абарону, але і знаходзіцца ў стане наступу — з ініцыятывай, са структурай, з людзьмі, якія ведаюць, як біць ворага. І я шчыра спадзяюся, што гэты наступ будзе працягнуты. Для гэтага ёсць усё.

Дзякую кожнаму салдату, сяржанту і афіцэру, з якімі я прайшоў гэтыя гады. Нізка схіляю галаву перад сем'ямі нашых загінулых.

Я казаў гэта раней і паўтару сёння: мая праца — вайна. Пасады мяняюцца, але гэты прынцып — не. У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі.

Доўгі час нам спрабавалі навязаць думку, што ўкраінцы не здольныя ваяваць. Мы даказалі, што гэта не так. Украіну абараняе гераічны народ.

Наша краіна выстаіць, калі кожны будзе рабіць сваю справу гэтак жа самааддана, як гэта робіць украінскае войска», — напісаў Аляксандр Сырскі.

Каментары4

  • 1
    22.07.2026
    Дякуємо пан Генерал
  • бабруйчанін
    22.07.2026
    Насамрэч ..
    24 Лютага 2022 і пасля украінцы=Украіна = ЗСУкраіны здзівілі здівіліся самі ад сабе і працягвают здзіўляць ...Сырскі частка гэтага
  • первый
    22.07.2026
    А гдзе Ярмак ціпер служыт, на фронце?

Цяпер чытаюць

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя6

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя

Усе навіны →
Усе навіны

Алексіевіч праспансавала сарочку для беларускага этнічнага фотапраекта4

Кампанія Honor правяла рэбрэндынг2

У турме памёр былы супрацоўнік КДБ Мікалай Варапай, асуджаны за шпіянаж на карысць Украіны4

У Эстоніі выбухнуў скандал праз рэкламу смажанага мяса. У ёй угледзелі варожасць да рускамоўных27

Памёр Юрый Хашчавацкі10

Таксіста-мігранта, які ўдарыў беларуску, знайшлі10

Лукашэнка: Калі не хочаце ўзбекаў, трэба «ўпірацца і працаваць»16

Дырэктар мінскай СТА прадаў як свой аўтамабіль кліента

Развітанне са Святланай Курс адбудзецца ў нядзелю

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя6

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць