Грамадства1313

Былы зяць Шэймана мае ДНЖ у Літве. А якія бізнэсы ён вядзе?

Андрэй Шымановіч шмат падарожнічаў з Шэйманам. А свае бізнэсы вядзе ў Еўропе, расказваецца ў расследаванні «Бюро».

Хто такі Андрэй Шымановіч

Шымановіч нарадзіўся ў 1987 годзе ў Мінску, вучыўся ў Лондане (Універсітэт каралевы Марыі), пазней працаваў кансультантам у інвестфірме Bowline Capital Partners.

У 2016 годзе ажаніўся з Вольгай Шэйман — дачкой Віктара Шэймана, аднаго з найбліжэйшых паплечнікаў Лукашэнкі.

Вяселле Андрэя Шымановіча і Вольгі Шэйман. Крыніца: Instagram-акаўнт маці Андрэя Шымановіча

Шымановіч шмат падарожнічаў разам са сваім цесцем Віктарам Шэйманам і ягоным сынам Сяргеем — па даных «Кіберпартызанаў», гэта дзесяткі сумесных паездак, уключаючы пералёт 2016 года, звязаны з пачаткам золатаздабывальнага праекта Шэймана ў Зімбабвэ.

Андрэй Шымановіч і Вольга Шэйман на адпачынку. Крыніца: Instagram-акаўнт маці Андрэя Шымановіча

Першы бізнэс — шпіёнскі дадатак mSpy

У 2011 годзе Шымановіч стаў сузаснавальнікам mSpy — сэрвісу для схаванага сачэння за чужымі тэлефонамі (паведамленні, геалакацыя, званкі і г. д.), які пазіцыянаваўся як «бацькоўскі кантроль». Але ў выніку дадатак сталі масава выкарыстоўваць для сачэння за партнёрамі і супрацоўнікамі (бацькі, якія непакоіліся пра сваіх дзяцей, складалі толькі 40% кліентаў дадатку).

Сэрвіс перажыў тры буйныя ўцечкі даных (2015, 2018, 2024), якія закранулі сотні тысяч і мільёны карыстальнікаў.

У 2015 годзе Шымановіч заснаваў венчурны фонд WeRocks, інвеставаў у стартапы, звязаныя са зборам даных (Bluesmart, GeoZilla, Placemeter і іншыя).

Беларускія СМІ ўключалі яго ў рэйтынгі маладых паспяховых бізнэсоўцаў.

Якія яшчэ ў яго праекты

У 2018 годзе ён стварыў дзве звязаныя кампаніі — беларускую Mobyrix і літоўскую Appvillis, якія звонку выглядаюць як розныя фірмы, але фактычна працуюць як адзіная структура. Беларускі офіс распрацоўваў праграму, а літоўскі публікаваў яе.

Флагманскі прадукт — Nicegram, надбудова над тэлеграмам. Карыстальнік прывязвае да яе свой рахунак на мессенджер — і атрымлівае дадатковыя магчымасці накшталт ШІ-памочніка і доступу да заблакаваных каналаў. Але, усталёўваючы Nicegram, карыстальнік раскрывае дадатку свае імя, адрас электроннай пошты і нумар тэлефона, дае доступ да геалакацыі, мікрафону і камеры, фота і відэа на тэлефоне.

Іншыя праекты Шымановіча (eSIM Plus, InLab, StickyLab, ШІ-асістэнт Aivan) таксама насцярожваюць з-за залішніх дазволаў, перадачы тэлеметрыі ў расійскі Yandex AppMetrica, шырокіх ліцэнзіій на карыстальніцкі кантэнт.

Расследавальнікі знайшлі і афшорныя кампаніі, меркавана звязаныя з Шымановічам.

Легалізацыя ў Літве

У 2023 годзе Шымановіч атрымаў ДНЖ Літвы як стартапер (а ў 2025 падоўжыў яго), даведаўся літоўскі расследавальніцкі цэнтр Siena.

ДНЖ яму далі меркавана ўжо пасля разводу з Вольгай Шэйман, што дазволіла прайсці міграцыйную праверку — хоць на момант стварэння літоўскага бізнэсу ў 2018‑м Шымановіч яшчэ быў членам сям’і Шэймана.

Малодшая сястра Андрэя Шымановіча скончыла магістратуру ў Лондане, а цяпер жыве ў Варшаве і працуе ў сферы IT.

Каментары13

  • Ё
    21.07.2026
    Санкцыі дзейнічаюць, казалі яны. Затое звычайнаму беларусу зрабіць візу ЕС, тая яшчэ прыгода і выдаткі.
  • Не зблытайце!
    21.07.2026
    але "пагроза нацыянальнай беспецы" - той , хто 20 гадоў таму працаваў ратавальнікам у МНС...
  • dfdf
    21.07.2026
    Ё, "звычайны хатаскрайник" сделал свой выбор еще в 1994 году... Но почему то ОТВЕЧАТЬ за последствия НЕ хочет...

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу5

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

У наездзе на ЛГБТ-прайд у Берліне падазраюць 21‑гадовага ісламіста, яго шукаюць па ўсёй Германіі18

Сын беларускіх оперных спевакоў стаў чэмпіёнам свету па фехтаванні

У Беларусі разблытваюць загадкавае злачынства — створаны сайт для дапамогі ў расследаванні2

За паўгода ў Беларусі за палітыку асудзілі 11 непаўналетніх3

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць53

«Паклалі цела на асфальт і вырашылі адпачыць». Мінчанка абураная дзяржаўнай рытуальнай службай9

27‑гадовага тэсціроўшчыка з Кобрына асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» па вяртанні з Польшчы8

Энергаблок №2 Беларускай АЭС зноў адключаны ад сеткі3

Пяцёра альпіністаў загінулі на Эльбрусе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу5

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць