Пра прысуд, вынесены Вользе Харламавай па абвінавачванні ў «здрадзе дзяржаве», паведаміў праваабаронца Андрэй Стрыжак.

Вольга Харламава
Вольгу Харламаву асудзілі на 10 гадоў калоніі агульнага рэжыму і 15000 базавых велічынь (675 тысяч рублёў) штрафу.
Вольга Харламава была аналітыкам праекта Media IQ, раней часта каментавала для розных беларускіх і замежных СМІ падзеі ў Беларусі.
Затрымалі яе ў канцы чэрвеня 2025 года, а абвінавацілі ў здрадзе дзяржаве па арт. 356 КК.
Праваабаронцы прызналі Вольгу Харламаву палітзняволенай.
Цяпер чытаюць
Праектавалі кароўнікі і акумулятарны завод, а цяпер узяліся за барока. З велічнага езуіцкага калегіума ў Пінску збіраюцца збіць увесь тынк — а ён быў распісаны фрэскамі
Каментары