Пад антарктычным ледзяным покрывам навукоўцы знайшлі сляды старажытных горных хрыбтоў, якія па сваіх памерах маглі быць параўнальныя з Гімалаямі. Паводле даследчыкаў з Германіі і Аўстраліі, гэтыя так званыя супергоры ўтварыліся 450—650 мільёнаў гадоў таму, калі падчас фармавання суперкантынента Гандваны Антарктыда сутыкнулася з Індыяй і Афрыкай, піша Euronews.

Паколькі амаль уся Антарктыда пакрытая лёдам, самі горы выявіць немагчыма. Таму навукоўцы даследавалі іх сляды — асадкавыя пароды, якія ў выніку выветрывання і разбурэння горных масіваў трапілі ў акіян. Узоры гэтых парод былі здабытыя са свідравін уздоўж антарктычнага ўзбярэжжа.
Даследчыкі мяркуюць, што разбурэнне старажытных гор адыграла важную ролю ў развіцці жыцця на Зямлі. Працэсы выветрывання вымывалі ў акіян вялікую колькасць пажыўных і мінеральных рэчываў, спрыялі зніжэнню канцэнтрацыі вуглякіслага газу ў атмасферы і павелічэнню ў ёй долі кіслароду.
Каля паўмільярда гадоў таму гэта магло стварыць спрыяльныя ўмовы для так званага кембрыйскага выбуху — рэзкага павелічэння разнастайнасці жывых арганізмаў. Адной з яго асаблівасцяў стала з’яўленне вялікай колькасці відаў з цвёрдым мінеральным шкілетам, падобным да таго, які маюць, напрыклад, каралы і губкі.
Навукоўцы мяркуюць, што менавіта мінеральныя рэчывы, вынесеныя ў акіян у выніку разбурэння антарктычных супергор, маглі дапамагчы старажытным арганізмам сфармаваць такія шкілеты. Наяўнасць цвёрдых частак цела таксама спрыяла таму, што пасля кембрыйскага выбуху ў геалагічных пластах захавалася значна больш выкапнёвых парэшткаў.
Ледзяныя муміі і перавал вікінгаў. Як з-пад лёду з'яўляюцца таямніцы, якія змяняюць уяўленні пра свет
У Антарктыдзе рэзка скарацілася калісьці найбуйнейшая калонія пінгвінаў. Іх меней аж на паўмільёна
У Грэнландыі і Антарктыдзе паскорылася раставанне лёду: занадта цёплая вада
Азонавая дзірка над Антарктыкай стала адной з найменшых за апошнія дзесяцігоддзі
Цяпер чытаюць
Праектавалі кароўнікі і акумулятарны завод, а цяпер узяліся за барока. З велічнага езуіцкага калегіума ў Пінску збіраюцца збіць увесь тынк — а ён быў распісаны фрэскамі
Каментары