Грамадства

«Будуць сядзець». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць

Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў, што амерыканская дэлегацыя падчас перамоваў у Мінску ўздымала пытанне новых затрыманняў па палітычных матывах пасля вызвалення палітвязняў. Пра гэта ён заявіў 19 лістапада на нарадзе з судзейскім корпусам.

Аляксандр Лукашэнка. Фота: Sergei Bobylev Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

«Узяўшы інфармацыю ад нашых беглых, што мы вось адпусцілі там энную колькасць, дзясяткаў некалькі чалавек, а ў гэты час гэтыя Кубраковы і Церцелі на чале з Гарой, генпракурорам, схапілі ўтрая больш і пасадзілі — каб мець абменны фонд…

Такую тэму амерыканцы паднялі перада мной. На што я ім жорстка адказаў, проста рэзка: «Закон парушыць — будзе сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе, [чым] тых, каго мы табе тут аддалі, адпусцілі па просьбе Трампа, — сядзець будуць», — заявіў Лукашэнка.

Таксама, па словах Лукашэнкі, ён тады заявіў Коўлу, што не дапусціць паўтарэння падзей 2020 года, бо, маўляў, «мы не можам дапусціць разбурэння краіны».

Варта адзначыць, што 15 верасня падчас сустрэчы ў Мінску са спецыяльным пасланнікам прэзідэнта ЗША па Беларусі Джонам Коўлам Лукашэнка адмаўляў новыя палітычна матываваныя затрыманні і само існаванне палітвязняў. Тады ён назваў «абсалютнай няпраўдай» сцвярджэнні пра тое, што пасля вызвалення адных зняволеных улады затрымліваюць удвая больш людзей.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал14

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал

Усе навіны →
Усе навіны

Бяляцкі: На чарговым сходзе «Вясны» складу з сябе паўнамоцтвы3

Вызваленне Курскай вобласці каштавала расіянам 20 тысяч жыццяў. І гэта без уліку паўночнакарэйцаў

У Варшаве ў кватэру беларускі ўварваўся ўкраінец, паваліў на падлогу і забраў дарагую сумачку9

Намеснік кіраўніка Пентагона раскрытыкаваў удары Украіны па Расіі і датэрмінова пакінуў «Рамштайн»16

48‑гадовага аўтамаляра з Гарадка асудзілі да калоніі. Меркавана, за каментарыі ў падтрымку Украіны1

Стваральнік Claude прыцягнуў рэкордныя 81,3 мільярда даляраў пры выхадзе на біржу

Уладзімір Мацкевіч: Пенсіі ў Літве ў мяне няма10

Кавалер збег са спаткання, не заплаціўшы за вячэру. Ці павінна дзяўчына аплачваць увесь рахунак?12

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал14

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць