Грамадства

Памёр мастак Юрый Несцярук

19 лістапада ва ўзросце 69 гадоў памёр магілёўскі мастак Юрый Несцярук, паведамляе Magilev.by.

Юрый Несцярук на фоне сваіх твораў. Фота: Magilev.by

Юрый Несцярук нарадзіўся 12 кастрычніка 1957 года ў Стоўбцах.

У 1976 годзе скончыў Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве, а ў 1981 годзе — аддзяленне манументальна-дэкаратыўнага мастацтва Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (цяпер Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў), дзе вучыўся ў такіх майстроў, як Гаўрыла Вашчанка, Алег Хадыка, Уладзімір Стальмашонак і Анатоль Бараноўскі. 

Юрый Несцярук працаваў у станковым і манументальным жывапісе, графіцы і скульптуры, часта звяртаючыся да тэм беларускай гісторыі, традыцый, часу і філасофскага асэнсавання рэчаіснасці. 

Сярод найбольш вядомых твораў: «Крыж у Давыд-Гарадку», «Сон палешука», «Мост на Гарыні», «Дарогамі Скарыны. Вільня», «Марыянеткі», «Мірскі замак», «Трансфармацыя». Таксама ён аўтар вітражоў «Музыкант» (у Крычаве) і «Беларускія асветнікі» (у Магілёўскім інстытуце развіцця адукацыі), аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі са шкла і металу ў магілёўскім Палацы шлюбу, мазаічнага пано на фасадзе Магілёўскай гарадской бальніцы № 1. 

Адной з самых адметных аўтарскіх канцэпцый Юрыя Несцерука стала серыя «Вясковы супрэматызм», дзе мастак спалучаў пазнавальныя народныя вобразы і формы з сучасным мастацкім кантэкстам. Персанальная выстава пад гэтай назвай прайшла ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава ў лютым—сакавіку 2026 года.

З 1988 года быў сябрам Беларускага саюза мастакоў (у 1995—2000 гадах узначальваў яго Магілёўскую абласную арганізацыю), а з 2013 года — сябрам Беларускага саюза дызайнераў. З 2002 года выкладаў на аддзяленні дызайну ў Магілёўскім дзяржаўным каледжы мастацтваў.

У выставачнай дзейнасці браў удзел з 1980 года, быў удзельнікам міжнародных пленэраў у Польшчы, Францыі і Мексіцы, а яго выставы праходзілі ў Беларусі, Расіі, Польшчы, Германіі, Бельгіі, Францыі і Партугаліі. Яго работы захоўваюцца ў фондах Нацыянальнага мастацкага музея, Нацыянальнага гістарычнага музея, Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў у Мінску, Музея Марка Шагала ў Віцебску і Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя П. В. Масленікава.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча8

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Усе навіны →
Усе навіны

«Пуцін і Сі нам не сябры». Як на Захадзе рэагуюць на саміт Трампа ў Шэньджэні1

У Беларусі ўзрасла колькасць забойстваў2

«Святлана не прыйшла на стрым, сапсаваўшы мне дзень нараджэння і настрой і не падарыўшы ніякага падарунка»41

Стала вядома, як будзе выглядаць выпраўленая скульптура беларускай жанчыны ў Быхаве19

Зяць Трампа паведаміў, што Пуцін згодны на гарантыі Украіне паводле прынцыпу пятага артыкула НАТА5

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць66

Сяргей Ціханоўскі абурыўся беларускай мовай Святланы Ціханоўскай93

Пастаўкі беларускага бензіну ў Расію дасягнулі рэкорднага ўзроўню4

«Знайшлі тэлефон, праз 9 дзён — заплечнік». У Германіі больш за месяц шукаюць 38‑гадовага беларуса

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча8

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць