У Магілёве 20 лістапада ўрачыста адкрылі новую скульптуру пад назвай Бруна. Яе паставілі каля першага корпуса Беларуска-Расійскага ўніверсітэта з нагоды 65‑годдзя навучальнай установы, паведамляе «МогилевОнлайн».

Імя Бруна выбралі невыпадкова: у ім зашыфраваная абрэвіятура ўніверсітэта, а таксама закладзеныя адсылкі да навукі і адукацыі.
Ідэя стварыць уласны сімвал універсітэта належыць студэнтам і выкладчыкам. Яны вырашылі, што, калі ўласныя талісманы ёсць у спартыўных каманд, то такі ж павінен быць і ў навучальнай установы.

Льва абралі таму, што гэты вобраз ужо добра знаёмы магілёўцам, сугучны з назвай горада і сімвалізуе сілу і мудрасць. Эскіз і мадэль скульптуры распрацоўвалі сумесна.
Бруна трымае ў лапах кнігу і штангенцыркуль, на галаве ў яго акадэмічная шапачка, а сам леў апрануты ў мантыю навукоўца.
Аўтарам скульптурнай кампазіцыі стаў скульптар і мастак Аляксей Яўсееў.
Стала вядома, як будзе выглядаць выпраўленая скульптура беларускай жанчыны ў Быхаве
Іншую скульптуру аўтара скандальнай «Быхаўскай мадонны» чыноўнікі афіцыйна набылі за $15 тысяч толькі праз месяц пасля адкрыцця
Чарняўская пра «Быхаўскую мадонну»: Большасць талентаў — у падполлі або эміграцыі. Значыць, выбірай з таго, што даюць
У цэнтры Жлобіна з'явіліся арт-аб'екты з металічных кружочкаў ФОТАФАКТ
Цяпер чытаюць
Праектавалі кароўнікі і акумулятарны завод, а цяпер узяліся за барока. З велічнага езуіцкага калегіума ў Пінску збіраюцца збіць увесь тынк — а ён быў распісаны фрэскамі
Каментары