У Беларусі разблытваюць загадкавае злачынства — створаны сайт для дапамогі ў расследаванні
Расследуецца забойства невядомай жанчыны, цела якой знайшлі ў лясным масіве Лепельскага раёна ў красавіку 2026 года. Падзяліцца інфармацыяй пра гэтае злачынства можна праз спецыяльны сайт, піша «Мінск-Навіны» са спасылкай на Следчы камітэт.

Папярэдне ўстаноўлена, што смерць жанчыны носіць крымінальны характар. Для высвятлення абставін таго, што адбылося, асобы ахвяры і злачынцы, працягваюцца следчыя дзеянні. Да збору інфармацыі далучыліся валанцёры, якія стварылі адмысловы сайт rozysk.by.
На гэтым інтэрнэт-рэсурсе будуць размяшчаць даныя пра ход расследавання крымінальнай справы і новыя абставіны. На сайце таксама ёсць форма зваротнай сувязі — праз яе можна ананімна паведаміць звесткі пра злачынства.
Пакуль невядомы нават узрост жанчыны, на сайце пазначана, што ёй магло быць ад 18 да 40 гадоў, рост — каля 170 см. Яна была сярэдняга целаскладу, мела цёмныя валасы, магчыма, пафарбаваныя ў каштанавы або руды колер, даўжынёй не менш за 40 см.
Каментары