Гарналыжны спартыўна-аздараўленчы комплекс «Лагойск», які прыпыніў сваю працу з красавіка, знайшоў новага ўласніка.

Аўкцыён прайшоў 23 ліпеня з трэцяй спробы — першыя дзве не адбыліся праз адсутнасць заявак.
Першапачаткова комплекс выстаўляўся за 23,2 мільёна рублёў, але да трэціх таргоў стартуе кошт знізілі да 13,9 мільёна.
У выніку фінальная стаўка дасягнула 19,6 млн рубля (каля $6,8 млн у эквіваленце).
Згодна з умовамі продажу, новы пакупнік абавязаны выплаціць усю суму цягам 20 дзён, пасля чаго маёмасць афіцыйна пяройдзе ва ўласнасць.
Галоўнае патрабаванне да новага гаспадара — захаванне мэтавага прызначэння аб'екта і забеспячэнне яго даступнасці для наведвальнікаў усіх катэгорый.
Хто стаў новым уласнікам, не называецца.
-
Нявестка Ліліі Ананіч стала топ-менеджарам у БелТА — вярнулася на радзіму праз чатыры месяцы пасля эміграцыі ў Кітай
-
Па даручэнні Лукашэнкі праводзіцца праверка боегатоўнасці ў манеўраных групах памежнай службы
-
Таксіста і былога ахоўніка «Еўраопта» з Баранавічаў абвінавачваюць па палітычным артыкуле
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары