Свет

Замкі ў Ліване і саваны ў Паўднёвым Судане ўключылі ў спіс сусветнай спадчыны пад пагрозай

Камітэт ЮНЕСКА ўключыў шэсць новых аб’ектаў у Спіс сусветнай спадчыны, якая знаходзіцца пад пагрозай, піша thinktanks.pro.

Старажытны горад Тыр у Ліване. Фота: UNESCO

Як паведамляецца на афіцыйным сайце арганізацыі, Камітэт сусветнай спадчыны прыняў рашэнне ўключыць тры новыя аб’екты ў Спіс сусветнай спадчыны ў межах надзвычайнай працэдуры. Таксама тры аб’екты, раней уключаныя ў агульны спіс, былі перанесеныя ў Спіс сусветнай спадчыны, якая знаходзіцца пад пагрозай.

У лік новых аб’ектаў увайшлі:

  • Міграцыйны ландшафт Бома — Бадынгіла (Паўднёвы Судан). Гэты аб’ект ахоплівае вялікія прасторы ўсходнеафрыканскай саваны: тут праходзіць найбуйнейшая ў свеце міграцыя сухапутных сысуноў.
  • Замкі гары Амель (Ліван). Аб’ект уключае пяць замкаў, якія сведчаць пра эвалюцыю абарончых сістэм рэгіёна з часоў крыжовых паходаў.
  • Себастыя (Дзяржава Палесціна). Аб’ект, які захоўвае археалагічныя сведчанні паслядоўнага асваення гэтага месца рознымі цывілізацыямі як мінімум з IX стагоддзя да н. э.

Тры аб’екты, якія ўжо былі ўключаныя ў Спіс сусветнай спадчыны, але былі перанесеныя ў Спіс сусветнай спадчыны, якая знаходзіцца пад пагрозай:

  • Старажытны горад Херсанес Таўрычаскі і яго хора (Украіна). Хора — гэта старажытная сельскагаспадарчая акруга.
  • Гістарычны цэнтр горада Парамарыба (Сурынам).
  • Старажытны горад Тыр (Сур, Ліван).

Каментары

Цяпер чытаюць

Наколькі больш помнікаў архітэктуры ахоўваецца ў Польшчы і Літве ў параўнанні з Беларуссю. Жахлівыя лічбы15

Наколькі больш помнікаў архітэктуры ахоўваецца ў Польшчы і Літве ў параўнанні з Беларуссю. Жахлівыя лічбы

Усе навіны →
Усе навіны

15‑гадовы падлетак патануў пад Гомелем

У Чорным моры пасля атакі беспілотнікаў затануў расійскі кантэйнеравоз «Яніна»2

Зяленскі: Ва Украіны скончыліся ракеты для СПА Patriot9

Кіраўнікі найбольшых ШІ-кампаній просяць запаволіць распрацоўку штучнага інтэлекту. Ім самім стала страшна38

У Беларусі ўжо +30°С3

Google прыбраў ШІ-інструмент Nano Banana з Google Earth ужо праз дзень пасля запуску9

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі160

Мінскі гадзіннікавы завод прадставіў новую калекцыю ў стылі Клода Манэ2

Беларуска з картай паляка выйшла замуж за літоўца і збіралася пераехаць да яго, але ёй забаранілі ўезд у Літву24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наколькі больш помнікаў архітэктуры ахоўваецца ў Польшчы і Літве ў параўнанні з Беларуссю. Жахлівыя лічбы15

Наколькі больш помнікаў архітэктуры ахоўваецца ў Польшчы і Літве ў параўнанні з Беларуссю. Жахлівыя лічбы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць