Свет1818

Чатыры жанчыны абвінавацілі Джарэда Лета ў сэксуалізаваным гвалце

Нібыта ўсе выпадкі мелі месца, калі яны былі падлеткамі.

Фота: Maya Dehlin Spach / WireImage / Getty Images

Чатыры жанчыны абвінавацілі лаўрэата прэміі «Оскар» і лідара групы Thirty Seconds to Mars Джарэда Лета ў злачынных дзеяннях сэксуальнага характару; меркаваныя злачынствы, па іх словах, мелі месца, калі яны былі падлеткамі, піша Бі-бі-сі.

Адна з жанчын сцвярджае, што зведала сэксуальны гвалт у ванным пакоі матэля, калі ёй было 17 гадоў.

Іншая распавядае, што Лета пагражаў ёй сэксуальным гвалтам, калі ёй было 19 гадоў і яна нечакана засталася сам-насам з ім у гасцінічным нумары.

Трэцяя апісвае, як у Каліфорніі, калі ёй было 17 гадоў, у яе адбыўся палавы акт з зоркай, што кваліфікуецца як згвалтаванне непаўналетняй. Паводле яе, Лета «адмахнуўся» ад размовы пра тое, што ў гэтым штаце ЗША ўзрост згоды складае 18 гадоў.

Чацвёртая жанчына распавядае, што Лета сэксуальна яе дамагаўся, злоўжываючы сваім статусам знакамітасці, і неаднаразова тэлефанаваў ёй з адкрыта сэксуальнымі намёкамі, калі ёй было 16 гадоў.

Па яе словах, прынамсі ў адным выпадку ён прапанаваў ёй заняцца сэксам. Пасля ёй было адпраўлена пагадненне аб невыдаванні (NDA), каб яна не магла распавядаць пра свае адносіны з Лета, аднак яна адмовілася яго падпісаць.

Яшчэ чатыры жанчыны таксама сцвярджаюць, што атрымлівалі ад Лета дзіўныя тэлефонныя званкі, якія часта мелі відавочна сэксуальны характар, калі былі маладзейшыя.

Яшчэ адна жанчына распавядае, што, калі ёй было 14 гадоў, ён загадаў ахоўніку адвесці яе за кулісы музычнага фестывалю пасля таго, як падчас аўтограф-сесіі зрабіў непрыстойную заўвагу пра яе грудзі. Маці дзяўчынкі выказала Лета ўсё, што думала, але, як сцвярджаецца, ён паўтарыў гэтую заўвагу.

Агулам 10 жанчын выступілі ў дакументальным фільме Бі-бі-сі — «Джарэд Лета: цёмны сакрэт Галівуда» — прычым дзевяць з іх упершыню публічна падзяліліся сваімі гісторыямі.

Усе жанчыны сцвярджаюць, што сутыкаліся з Лета з 2002 па 2016 год, калі яму было ад 30 да 40 гадоў. Цяпер яму 54 гады.

«Гэта было 25 гадоў таму … яму сышло гэта з рук», — кажа адна з яго меркаваных ахвяр.

Бі-бі-сі пацвердзіла шэраг паказанняў жанчын у іх сяброў і сваякоў, якім у той час распавядалі пра сустрэчы з Лета.

Двое мужчын, якія шмат гадоў працавалі з групай Лета, таксама распавялі ў дакументальным фільме, наколькі некамфортна пачуваліся супрацоўнікі з-за таго, што Лета стасаваўся з дзяўчынкамі-падлеткамі, часам запрашаючы іх за кулісы ў сваю грымёрную або ў дом, дзе ён запісваў альбомы.

«Думаю, усе лічылі, што розніца ва ўзросце была занадта вялікая», — кажа адзін з іх.

Нягледзячы на неаднаразовыя спробы звязацца з Джарэдам Лета, ён не адказаў на абвінавачванні, высунутыя супраць яго жанчынамі ў гутарках з Бі-бі-сі.

Лета атрымаў вядомасць як акцёр з 1990‑х гадоў і ў 2014 годзе быў узнагароджаны прэміяй «Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю другога плана ў фільме «Даласкі клуб пакупнікоў». Ён зняўся ў такіх вядомых фільмах, як «Байцоўскі клуб», «Той, хто бяжыць па лязе — 2049», «Атрад самагубцаў», а зусім нядаўна — у «Майстрах Сусвету». Яго рок-гурт «Thirty Seconds to Mars» быў утвораны ў 1998 годзе і вясной 2027 года адпраўляецца ў турнэ па кантынентальнай Еўропе і Вялікабрытаніі, у рамках якога запланаваны канцэрты на лонданскім стадыёне O2 і на арэне Co-op Live ў Манчэстэры.

Абвінавачванні ў адрас Лета гучаць ужо на працягу дзесяцігоддзяў.

Бі-бі-сі налічыла больш за 120 асобных абвінавачванняў, якія апублікаваныя ў Інтэрнэце і тычацца яго паводзін у адносінах да жанчын, прычым некаторыя з іх адносяцца да мінулых падзей.

Летась абвінавачванні зноў ўсплылі на паверхню, калі дыджэй з Лос-Анджэлеса Элі Тэйлз апублікавала ў сацыяльных сетках паведамленне пра тое, што ў 17 гадоў яна зведала напад з боку акцёра, што заахвоціла некалькіх іншых жанчын выступіць з аналагічнымі заявамі. Летась дзевяць жанчын таксама абвінавацілі Лета ў сэксуальным дамаганні ў артыкуле амерыканскага СМІ Air Mail.

Ён адмаўляе ўсе абвінавачванні.

Каментары18

  • женщины?
    29.07.2026
    я думал, он другой ориентации...
  • Сківіца
    29.07.2026
    Бі-бі-сі Рашан, удакладняйце!
  • MeToo
    29.07.2026
    Сэксуалізаваным гвалце? Што за навамова? Гвалт гэта гвалт.

    Іншае пытанне ці зноў не будзе як у выпадку Спэйсі?

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»23

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін стаў пазбягаць паездак у рэгіёны ў еўрапейскай частцы Расіі, куды рэгулярна далятаюць дроны1

Канапацкая апублікавала фота з цэнтра Варшавы23

Што такое тэорыя няправільнага абутку?4

Дачка расійскага генерала, адказнага за мабілізацыю, дапамагае ўхіляцца ад войска за грошы

Пяць ахоўнікаў прыкрывалі Лукашэнку, пакуль ён фатаграфаваўся з вясковай сям'ёй16

Бабарыка расказаў, з якім праектам вяртаецца ў палітыку28

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома8

Беларускаму актывісту, які жыве ва Украіне, забаранілі ўезд у Польшчу на 10 гадоў27

Сузаснавальнік бюро Zrobim architects, які жыве ў ЗША, прадае сваю долю ў бізнэсе6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»23

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць