Свет44

З Францыі высылаюць расійскую прапагандыстку

Францыя прыняла рашэнне выслаць з краіны расійскую прапагандыстку Ксенію Фёдараву. Пра гэта паведаміла Міністэрства ўнутраных спраў Францыі, пацвердзіўшы інфармацыю, апублікаваную раней газетай Libération, піша Euronews.

Ксенія Фёдарава. Фота: AP Photo/Francois Mori

У ведамстве заявілі, што дзейнасць Фёдаравай наносіць шкоду фундаментальным інтарэсам французскай дзяржавы, а яе знаходжанне ў краіне ўяўляе асабліва сур'ёзную і непасрэдную пагрозу грамадскаму парадку.

Ксенія Фёдарава раней узначальвала французскае аддзяленне расійскага дзяржаўнага тэлеканала RT France, які фінансаваўся Крамлём. Пасля закрыцця канала яна стала адной з найбольш прыкметных прарасійскіх медыйных асоб у Францыі і рэгулярна ўдзельнічала ў эфірах тэлеканала CNews, які ўваходзіць у медыягрупу французскага бізнэсмена Венсана Баларэ.

Паводле пастановы МУС Францыі, Фёдарава распаўсюджвала наратывы, якія адпавядаюць інфармацыйным кампаніям, арганізаваным расійскімі ўладамі. Французскія ўлады лічаць, што такая дзейнасць накіраваная на дэстабілізацыю грамадскага парадку, маніпуляванне грамадскай думкай і падрыў даверу грамадзян Францыі і Еўрапейскага саюза да дзяржаўных інстытутаў.

У дакуменце таксама адзначаецца, што Ксенія Фёдарава садзейнічала распаўсюджванню дэзынфармацыі і рыторыкі, якая выкарыстоўваецца для ўплыву на грамадскія настроі.

У пачатку чэрвеня фракцыя Renew Europe у Еўрапейскім парламенце ўжо заклікала ўвесці санкцыі супраць Ксеніі Фёдаравай. Яе абвінавацілі ва ўдзеле ў распаўсюджванні прапагандысцкіх матэрыялаў, звязаных з вайной ва Украіне і палітыкай Еўрапейскага саюза.

Каментары4

  • Valise-Gare-Russie
    29.07.2026
    Добра, але занадта позна
  • і што цяпер?
    29.07.2026
    Гладкую звольняць ці Азаронка?
  • Федзя
    30.07.2026
    [Рэд. выдалена]

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць