Свет11

Саудаўская Аравія рыхтуецца паставіць на месца еменскіх хусітаў

Саудаўская Аравія рыхтуецца да магчымай буйной ваеннай аперацыі супраць еменскіх хусітаў. Паводле інфармацыі выдання The Guardian, гаворка можа ісці не толькі пра авіяўдары і дзеянні на моры, але і пра паўнавартаснае наземнае наступленне ў цэнтральнай частцы Емена.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Wikimedia Commons

Прычынай абвастрэння стала сітуацыя вакол суднаходства і паставак нафты праз Чырвонае мора. Хусіты, якія кантралююць сталіцу Емена Сану і значную частку ўзбярэжжа Чырвонага мора, 20 ліпеня заявілі пра блакаду саудаўскіх суднаў. Яны сцвярджаюць, што гатовыя спыніць яе, калі Саудаўская Аравія адменіць сваю блакаду тэрыторый, якія кантралююць хусіты.

Паводле еменскіх крыніц, саудаўскія вайскоўцы пачалі выводзіць частку сваіх падраздзяленняў з усходніх раёнаў Емена, якія кантралююцца міжнародна прызнаным урадам краіны. Мяркуецца, што гэтыя сілы могуць быць перакінутыя для аперацыі супраць хусітаў, якія ўтрымліваюць заходнюю частку Емена.

Адначасова Эр-Рыяд спрабуе стварыць міжнародную марскую кааліцыю для абароны гандлёвых суднаў у Чырвоным моры і Баб-эль-Мандэбскім праліве. Паводле інфармацыі саудаўскага Міністэрства абароны, ідэю ўжо падтрымалі 14 краін, у тым ліку Турцыя, Пакістан, Егіпет, Судан і Джыбуці. Саудаўская Аравія таксама прапанавала далучыцца да кааліцыі ЗША, Германіі, Францыі, Вялікабрытаніі і Італіі.

Напружанасць яшчэ больш узрасла 25 ліпеня, калі хусіты заявілі пра ўдар па нафтавай інфраструктуры Саудаўскай Аравіі. Паводле іх сцвярджэнняў, цэллю сталі важныя аб'екты, праз якія нафта з радовішчаў на ўсходзе краіны транспартуецца да экспартнага тэрмінала на Чырвоным моры.

Для Саудаўскай Аравіі гэты маршрут мае асаблівае значэнне. На фоне вайны паміж Іранам і Ізраілем і праблем з суднаходствам у рэгіёне ўлады асцерагаюцца, што Чырвонае мора можа стаць яшчэ адным маршрутам, небяспечным для экспарту нафты. Калі ён будзе перакрыты адначасова з Армузскім пралівам, то магчымасці краіны пастаўляць нафту на сусветны рынак істотна скароцяцца.

Паводле крыніц выдання, перагрупоўка саудаўскіх войскаў можа быць звязаная з падрыхтоўкай аперацыі ў правінцыі Аль-Байда ў цэнтральна-паўднёвай частцы Емена. Хусіты захапілі гэты рэгіён у 2020—2021 гадах.

Саудаўская Аравія ўмяшалася ў грамадзянскую вайну ў Емене яшчэ ў 2015 годзе, падтрымаўшы міжнародна прызнаны ўрад у барацьбе з хусітамі. За наступныя гады паміж бакамі адбываліся шматлікія баявыя сутыкненні, але агульны баланс сіл доўгі час істотна не мяняўся. Цяпер жа, паводле The Guardian, гэтая раўнавага пачала парушацца.

Пры гэтым Эр-Рыяд, як адзначаецца, імкнецца паказаць, што здольны абараніць сваю тэрыторыю і нафтавыя аб'екты, але не хоча непасрэдна ўцягвацца ў яшчэ большы канфлікт з Іранам. Саудаўскія ўлады па-ранейшаму разлічваюць, што супярэчнасці паміж Тэгеранам і Вашынгтонам можна вырашыць дыпламатычным шляхам. Паралельна Аман і Іран вядуць перамовы аб магчымым аднаўленні нармальнага суднаходства праз Армузскі праліў.

На фоне пагроз з боку хусітаў некаторыя саудаўскія нафтавыя танкеры ўжо пачалі абыходзіць небяспечны Баб-эль-Мандэб вакол Афрыкі. Гэта павялічвае працягласць рэйсаў як мінімум на два тыдні. Пры гэтым частка танкераў іншых краін, у тым ліку Кітая і Пакістана, працягвае карыстацца пралівам, таму суднаходства ў рэгіёне пакуль не спынілася.

Каментары1

  • Дональд
    31.07.2026
    Хуситы, на место! Раз-два!

Цяпер чытаюць

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў13

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам на лясной паляне нечакана зацвілі сланечнікі1

У Гродне ёсць незвычайнае кафэ, дзе пасаду дырэктара займае кот Туман1

Нетаньяху заблакаваў перадачу Украіне сістэм «Жалезны купал», хоць ЗША былі гатовыя заплаціць13

На таргі трапіла стогадовая сядзіба з калонамі і паркам. Яе нават не трэба аднаўляць8

На Зямлі зафіксавалі самую нізкую тэмпературу за апошнія 14 гадоў

У Днепрапятроўскай вобласці расійскі дрон трапіў у маршрутку з людзьмі

У пакістанскіх гарах загінула сусветная легенда альпінізму. Як гэта адбылося2

У мінскім «Еўраопце» заўважылі электронныя цэннікі4

У Аўстраліі вярнулі кнігу ў бібліятэку праз 150 гадоў пасля таго, як яе адтуль узялі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў13

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць