Грамадства11

Пачаў працу ў Беларусі новы павераны ў справах Вялікабрытаніі

31 ліпеня новапрызначаны павераны ў справах Вялікабрытаніі ў Беларусі Уільям Лангхёрст перадаў копіі даверчых грамат міністру замежных спраў Максіму Рыжанкову.

Уільям Лонгхёрст і Максім Рыжанкоў. Фота: МЗС Беларусі

Падчас сустрэчы, як паведамляецца, бакі абмеркавалі цяперашні стан адносін паміж Беларуссю і Вялікабрытаніяй, а таксама магчымасці для іх далейшага развіцця. У беларускім МЗС заявілі, што размова прайшла ў атмасферы даверу і ўзаемаразумення.

Уільям Лангхёрст працуе ў дыпламатычнай сістэме больш за 35 гадоў. За сваю кар'еру ён працаваў у брытанскіх дыпламатычных прадстаўніцтвах у Японіі, Паўднёвай Карэі, Камбоджы, Сербіі і Швейцарыі, а таксама ў пастаянным прадстаўніцтве Вялікабрытаніі пры ААН у Нью-Ёрку.

У 2019—2024 гадах Лангхёрст быў намеснікам кіраўніка дыпламатычнай місіі Вялікабрытаніі ў Швейцарыі. Адначасова ён займаў пасаду генеральнага консула Вялікабрытаніі ў Швейцарыі і Ліхтэнштэйне.

Да прызначэння Лангхёрста абавязкі часовага кіраўніка брытанскай дыпламатычнай місіі ў Беларусі выконваў Дэвід Уорд. Паўнавартаснага пасла ў Беларусі Вялікабрытанія цяпер не мае.

Каментары1

  • Страчаны шанец
    31.07.2026
    А можна было б выгандляваць свабоду хоць некалькім палітычным вязням...
    Але нашы дэмсілы, якія працуюць з Еўропай супраць гандлю палітвязнямі.
    Таму брытанскі чыноўнік правёў перамовы і наладзіў сувязі з рэжымам Лукашэнкі проста так. Без умовы выратавання хоць бы некалькіх палітвязняў.

Цяпер чытаюць

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Усе навіны →
Усе навіны

«Атрымліваю 10 тысяч за месяц, але ўсё роўна мару аб кватэры»2

На фронце загінуў былы гулец зборнай Украіны па футболе Раман Максімюк

У пустыні Гобі пабудавалі музей, падобны да яек дыназаўраў. Ён амаль не мае патрэбы ў кандыцыянерах нават пры 55 градусах спёкі2

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх21

Ці дастаткова проста спаласнуць бутэльку для вады? Спецыялісты тлумачаць, чаму гэта небяспечная звычка4

У Кітаі мужчына 19 гадоў выдаваў сябе за памерлага брата-блізнюка. Яго выкрыла былая дзяўчына брата1

ЗША могуць прымяніць супраць Ірана «маці ўсіх бомбаў»3

Пуцін завысіў колькасць захопленых сёлета ўкраінскіх земляў у 45 разоў1

У Гродне пабачылі белую варону ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць