Свет44

У Расіі аб'явілі пра 23‑гадовы прысуд для «польскага шпіёна»

Маскоўскі гарадскі суд прыгаварыў грамадзяніна Расіі Георгія Пірагова да 23 гадоў калоніі строгага рэжыму па абвінавачанні ў дзяржаўнай здрадзе і шпіянажы на карысць польскіх спецслужбаў. Пра гэта 14 жніўня паведаміла ФСБ Расіі, заявіўшы, што прысуд, вынесены яшчэ ў ліпені, набыў законную моц, піша «Новая газета. Европа».

Георгій Пірагоў

Паводле версіі расійскай спецслужбы, пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну Пірагоў выехаў з Расіі. У красавіку 2022 года, знаходзячыся ў Польшчы, ён нібыта наладзіў кантакт з прадстаўніком польскай вайсковай разведкі і атрымаў заданне збіраць і перадаваць сакрэтную інфармацыю пра расійскія ўзбраенні, якія выкарыстоўваліся ў вайне супраць Украіны.

ФСБ сцвярджае, што Пірагоў выкарыстоўваў свае сувязі з супрацоўнікамі расійскага абаронна-прамысловага комплексу, атрымліваў закрытыя звесткі пра вытворчасць і прымяненне ракетных комплексаў, а таксама персанальныя даныя людзей, якія мелі доступ да дзяржаўнай таямніцы. Пры гэтым расійскі бок не прадставіў публічных доказаў сваіх абвінавачанняў.

Акрамя таго, Пірагова абвінавацілі ў дапамозе ўкраінскаму войску. Паводле сцвярджэння ФСБ, ён пералічваў крыптавалюту на патрэбы УСУ, набываў вайсковы рыштунак і арганізоўваў яго дастаўку з Польшчы ва Украіну.

Судовы працэс над Піраговым пачаўся ў маі 2026 года і праходзіў у закрытым рэжыме.

Паводле інфармацыі незалежных расійскіх журналістаў, Пірагова затрымалі яшчэ ў 2024 годзе. Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ён пераехаў у Грузію, дзе працаваў прамысловым альпіністам. Летам 2024 года мужчына адправіўся ў камандзіроўку ва Узбекістан, пасля чаго перастаў выходзіць на сувязь. Пазней яго сваякам стала вядома, што ён знаходзіцца ў маскоўскім СІЗА «Матроская цішыня» па справе аб дзяржаўнай здрадзе. Абставіны яго затрымання і дастаўкі ў Расію застаюцца невядомымі.

Аб прысудзе расійскія ўлады абвясцілі на другі дзень пасля заявы прэм'ер-міністра Польшчы Дональда Туска аб прадухіленні ў Варшаве меркаванага злачынства.

13 жніўня Туск паведаміў, што польскія спецслужбы затрымалі грамадзяніна Расіі, якога, паводле інфармацыі польскага боку, расійскія спецслужбы завербавалі для падрыхтоўкі забойства грамадзяніна ЗША і Украіны. Падазраванага затрымалі 7 жніўня пры ўдзеле Агенцтва ўнутранай бяспекі і паліцыі Польшчы.

Туск не раскрыў імя меркаванай ахвяры, аднак заявіў, што гэты чалавек быў абраны расійскімі ўладамі як нязручны для рэжыму Уладзіміра Пуціна. Сёння з'явілася інфармацыя, што мішэнню для забойцы павінен быў стаць вядомы ўкраінскі блогер і рэпер Альберт Васільеў, больш вядомы пад псеўданімам Kyivstoner.

На гэтым фоне польскія ўлады заяўляюць пра ўзмацненне расійскай шпіёнскай і дыверсійнай дзейнасці ў Польшчы пасля пачатку поўнамаштабнай вайны. Гаворка ідзе пра спробы вярбоўкі, дыверсіі і іншыя аперацыі, скіраваныя супраць інфраструктуры, украінскай дыяспары і людзей, крытычна настроеных у дачыненні да Крамля.

Каментары4

  • абірон
    14.08.2026
    адправіўся ў камандзіроўку - ПАЕХАЎ
    абраны расійскімі ўладамі - ВЫБРАНЫ,
    "абран" замест "выбару" - гэта лексікон закатчыкаў штукатуркі ў шклянкі
  • ненене
    14.08.2026
    абірон,
    І чым вам так не падабаецца "адправіцца"?

    адпра́віцца, ‑праўлюся, ‑правішся, ‑правіцца; зак.
    1. Пайсці, паехаць, рушыць куды‑н.; выправіцца. Адправіцца ў падарожжа. Трэба паспець арганізаваць спрытную брыгаду, каб увечары адправіцца ў рэйд. (Мікуліч). Бацька.. адправіўся агледзець жытні палетак. (Ц. Гартны).

    > "абран" замест "выбару" - гэта лексікон закатчыкаў штукатуркі ў шклянкі
    Па-першае: у артыкуле выкарыстана не "абран" (на расейскі манер), а "абраны" - цалкам карэктная беларуская форма. Па-другое: слова "абраць" і вытворныя а яго "абраны", "абраньнік" маюць шмат значэньняў - ад абраньня на пасаду, абраньня каханага і да проста абраньня чаго заўгодна (літаральна тое ж што і "выбраць"), калі для вас гэта навіна - то гэта хутчэй вы сам - "закатчык штукатуркі". Дарэчы вось чаго ў беларускай мове няма і не было ніколі дык гэта "штукатуркі" - ёсьць толькі "тынкоўка", ці проста "тынк" і вытворныя ад яго "тынкоўшчык"/"тынкоўшчыца", "тынкаваць", "тынкаваны".

    абра́ць, абяру, абярэш, абярэ; абяром, абераце; зак., каго-што.
    1. Аддаць перавагу каму‑, чаму‑н., выбраць. Паддубаўскі партызанскі атрад абраў гэта месца, як найбольш зручнае для пераправак. (Кулакоўскі).
    2. Выбраць галасаваннем (для выканання якіх‑н. абавязкаў). Сваёй працай, актыўным удзелам у грамадскія жыцці Анатоль Сцяпанавіч заслужыў высокае давер’е: нафтабудаўцы абралі яго дэпутатам Вярхоўнага Савета, рэспублікі. (Хадкевіч).
    Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
  • Г
    15.08.2026
    Пеця Клыпа jr. Idaho , Не тваім забойцам з ФСБ і КДБ штосьці казаць. Польшча наш саюзнік, а Расія і яе дыктатарская марыянетка ў Беларусі ворагі.

Цяпер чытаюць

Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум пяць чалавек загінулі25

Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум пяць чалавек загінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Гулец моладзевай зборнай Беларусі па хакеі прадэманстраваў свае лінгвістычныя здольнасці. Ён ведае пяць моў ВІДЭА8

Кая Калас: Мірнае пагадненне па Украіне немагчымае без удзелу Еўрасаюза5

McLaren, Maserati і не толькі. На адной паркоўцы ў Мінску заўважылі вельмі дарагія аўто6

У Воранаўскім раёне вясковец сустрэў у сваім хляве барсука. Усё скончылася судом2

Улады Германіі заявілі пра «фактычную немагчымасць» правядзення ў сябе чэмпіянату свету па хакеі, калі ў ім будзе ўдзельнічаць Расія7

Зяленскі назваў небяспечнай ідэю Трампа аб стварэнні новай сістэмы бяспекі ў Еўропе

У польскім серыяле, які выйшаў на Netflix, адзін з персанажаў — беларускі доктар. У яго на спіне выпалена «здраднік»4

Хакеры цалкам знішчылі воблачную інфраструктуру аднаго з найбуйнейшых расійскіх хостынг-правайдараў Beget1

49‑гадовага лесніка з радзімы Лукашэнкі з двума дзясяткамі судзімасцяў узялі ў палон ва Украіне4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум пяць чалавек загінулі25

Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум пяць чалавек загінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць