Свет11

Іран не хоча пагаднення з ЗША і рыхтуецца працягваць вайну

Пры гэтым ва ўрада ў Тэгеране ўзрасла ўпэўненасць у магчымасці атакаваць цэлі на Блізкім Усходзе.

AP Photo / Vahid Salemi

Іран не гатовы да заключэння мірнага пагаднення з ЗША і мае намер працягваць вайну ў бліжэйшыя месяцы. Пры гэтым ва ўрада ў Тэгеране ўзрасла ўпэўненасць у магчымасці атакаваць цэлі на Блізкім Усходзе. Пра гэта сведчаць дадзеныя амерыканскай разведкі за апошнія некалькі тыдняў, піша The New York Times.

«Шмат у чым такая ацэнка адлюстроўвае сітуацыю, якая назіраецца на месцах пасля аднаўлення баявых дзеянняў, якому папярэднічаў перыяд адноснага спакою, — канстатуюць журналісты. — За апошнія тыдні Іран атакаваў судны ў Армузскім праліве і амерыканскія войскі ў рэгіёне, а Узброеныя сілы ЗША наносілі ўдары па тэрыторыі Ірана, забіваючы вайскоўцаў і грамадзянскіх асоб».

Як распавялі выданню крыніцы, азнаёмленыя з дакладам разведкі, «іранскі ўрад, які прытрымліваецца жорсткага курсу, можа разважаць над магчымасцю значнай эскалацыі».

Пры гэтым сёння, праз паўгода пасля пачатку вайны, якая то заціхала, то зноў разгаралася, Іран значна лепш, чым раней, усведамляе сваю ваенную моц і больш упэўнены ў сваіх магчымасцях, лічаць крыніцы NYT.

Паводле ацэнкі былых і дзейных амерыканскіх чыноўнікаў, з якімі аўтары размаўлялі на гэтую тэму, дасягнуць пагаднення, якое дазволіла б канчаткова завяршыць вайну ЗША і Ізраіля супраць Ірана, будзе складана.

«Мала што сведчыць на карысць таго, што Іран гатовы заключыць з ЗША якое-небудзь пагадненне, будучы задаволеным абвастрэннем палітычных праблем прэзідэнта ЗША Трампа напярэдадні прамежкавых выбараў у ЗША», — перадае выданне меркаванне сваіх суразмоўцаў.

Што тычыцца эканамічных санкцый, якія, як спадзяецца Трамп, прымусяць Тэгеран пайсці на саступкі ў пытанні кантролю над Армузскім пралівам і ядзернай праграмай Ірана, то ў кароткатэрміновай перспектыве яны, верагодна, прывядуць толькі да эскалацыі, мяркуюць амерыканскія чыноўнікі, азнаёмленыя з дакладам разведкі.

Каментары1

  • Лайдак
    05.09.2026
    Навошта увогуле было лезці ў той Іран, лепш бы сваімі ўнутранымі праблемамі займаліся

Цяпер чытаюць

Маладая мінчанка вырашыла праехаць у метро — цяпер тры тыдні ходзіць на мыліцах

Маладая мінчанка вырашыла праехаць у метро — цяпер тры тыдні ходзіць на мыліцах

Усе навіны →
Усе навіны

Уіткаф і Кушнер могуць наведаць Маскву і Кіеў 5—6 верасня2

Расійскія стрымеры ідуць пешшу з Масквы ў Мінск, каб паціснуць руку Лукашэнку17

Начальнікам «Воўчых нораў» прызначылі афіцэра з калоніі ў Навасадах9

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»10

У Германіі перапахавалі імператара Атона I Вялікага, заснавальніка Святой Рымскай імперыі. Ён прызначыў першага каталіцкага епіскапа Русі, але місію знішчылі язычнікі14

Буданаў расказаў пра рэгулярныя размовы з Прыгожыным9

Бізнэсмен з Гродна ўзяў шэфства над зубрамі з Белавежскай пушчы

«Зразумела: выкладанне, відаць, занадта стрэсавае для мяне». Настаўніца з Беларусі вырашыла змяніць жыццё і стала сцюардэсай3

У Любані без вады засталіся дамы, школы, дзіцячыя сады і бальніца1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладая мінчанка вырашыла праехаць у метро — цяпер тры тыдні ходзіць на мыліцах

Маладая мінчанка вырашыла праехаць у метро — цяпер тры тыдні ходзіць на мыліцах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць