Грамадства22

Кухараў: Будаўніцтва трэцяй лініі метро не пераносіцца

Інфармацыю пра перанос тэрмінаў на два гады ён назваў фэйкам.

Фота: Tochka.by

Будаўніцтва сталічнай падземкі ідзе строга па графіку, заявіў старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў у эфіры тэлеканала «Беларусь 1». Інфармацыю пра перанос тэрмінаў на два гады ён назваў фэйкам, піша Tochka.by.

Будаўніцтва другой чаргі трэцяй, Зялёналужскай лініі метро плануюць завяршыць у 2028 годзе.

Гэтая ветка закране плошчу Бангалор і пройдзе да вуліцы Мельнікайце [будзе тры станцыі: «Парк Дружбы народаў», «Камароўская» і «Пярэспа»]. Цяпер вядзецца будаўніцтва трох станцый на гэтым участку.

«Мы закупілі другі тунэлепраходчы комплекс, які ўжо працуе пад зямлёй. Гэта значна паскарае працэсы. Мы можам паралельна працаваць над пракладкай тунэляў. Мы таксама спрасцілі пытанні вынасу сетак. Цяпер гэта дасць сур’ёзны вынік у паскарэнні тэмпаў», — адзначыў кіраўнік горада.

Паводле яго слоў, у 2027 годзе плануецца пачатак будаўніцтва чацвёртай, кальцавой лініі метро. Яна дазволіць значна палепшыць транспартную лагістыку ў межах падземкі і абслугоўваць значна большую колькасць пасажыраў.

Цікава, што афіцыйная газета «Беларусь сёння» ў канцы жніўня пісала, што завяршэнне другой чаргі плануецца да 2030 года.

Каментары2

  • Краш
    05.09.2026
    Вы не знаете этого чамара Кухарева? Это просто плевок в лицо минчанам иметь в председателях такое малообразованное чмо.
  • бензапіла дружба
    07.09.2026
    Пілуем бюджэты як мага хутчэй - дзед не малады ўжо...

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць