Эканоміка66

Беларусаў запрасілі рабіць пусканаладку на першай турэцкай АЭС

Астравецкае ЗАТ «БелАтамСервіс» падпісала кантракт на мантажнае суправаджэнне пусканаладачных работ на першым і другім энергаблоках атамнай электрастанцыі «Аккую».

Астравецкае ЗАТ «БелАтамСервіс» падпісала кантракт на мантажнае суправаджэнне пусканаладачных работ на энергаблоках № 1 і 2 турэцкай АЭС «Аккую».

«Аккую» стаіць на міжземнаморскім беразе каля вёскі Бююкэджэлі ў правінцыі Мерсін, прыкладна за 120 кіламетраў на захад ад самога Мерсіна і за сотню кіламетраў праз мора ад Кіпра, што выклікае пратэсты апошняга. 

Будаўнічая пляцоўка першай турэцкай АЭС «Аккую». Фота: Wikipedia.org 

Станцыю мерыліся будаваць яшчэ ў сярэдзіне 1970-х, але Турцыя дзесяцігоддзі не магла знайсці выканаўцу. Абвешчаны ў 2008‑м міжнародны тэндар праз крызіс сабраў адзіную прапанову і быў скасаваны.

У выніку туркі дамовіліся з «Расатамам» наўпрост на асаблівых умовах: Расія будуе станцыю за свае грошы, а Турцыя абавязуецца выкупляць электраэнергію па фіксаванай цане цягам 15 гадоў. 

Будавалі «Аккую» доўга і цяжка. Першы блок заклалі яшчэ ў 2018-м, паліва прывезлі ў 2023-м. Частыя змены падрадчыкаў выніку прывялі да таго, што запуск адклаўся да 2026‑га — і не факт, што сёлета станцыя запрацуе.

Абсталяванне на «Аккую» падобнае да таго, якое працуе на Астравецкай АЭС. Таму беларусы і былі абраныя для кантролю за пуска-наладачнымі работамі. 

Беларуская дачка «Расатама» будзе правяраць і тэставаць турэцкія энергаблокі ў розных сітуацыях перад падключэннем станцыі да энергасеткі і шукаць недаробкі. 

Замоўца работ — АТ «Расатам Сервіс». 

Тым не менш, аплата за кантракт прыйдзе ў Беларусь. Астравецкая кампанія, у якой, паводле апошняй дакументацыі, працуе 25 чалавек, атрымае 7,5 мільёна рублёў. 

Каментары6

  • самая зялёная энергія, і нашы эксперты вядомы па усяму свету
    08.09.2026
    Аккую, піша не беларус 100%, Чарнобыль вашы , вы маскавіты нам утварылі
    Гэта Лепшая, самая зялёная энергія, і нашы эксперты вядомы па усяму свету. Да таго, цюркі нашы хаўруснікі
  • Турок
    08.09.2026
    Я помню как мы с турками работали.... Останутся и без денег и без штанов наши островецкие наладчики 😀
  • НН калі ласка напішыце пра гэтых Бел. герояў, трасяншчыкаў
    08.09.2026
    Турок ,
    Ты будаўнік ? гэта зусім іншы узровень , без іх там нічога не запрацуе , я ведаю гэтых слесараў, праз маю палюбоўніцу , яна дачка аднаго з гэтых Янаў , яны па усяму свету працуюць, НН калі ласка напішыце пра гэтых Бел. герояў, трасяншчыкаў

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць