Супрацоўнікі наркакантролю Мінскай вобласці пры падтрымцы байцоў САХРа ўнутраных войскаў МУС затрымлівалі 47‑гадовага жыхара Салігорска з прымяненнем агнястрэльнай зброі, паведамляе прэс-служба МУС.

Скрыншот з відэа
Мужчыну, які раней быў судзімы за рабаванне і незаконны абарот наркотыкаў, падазраюць у распаўсюджванні буйных партый забароненых рэчываў на тэрыторыі Мінскай вобласці.
Падчас затрымання, як сцвярджаецца, мужчына аказаў актыўнае супраціўленне і накіраваўся ў бок міліцыянераў з прадметам, падобным да нажа.
Каб спыніць пагрозу, вайсковец САХР выкарыстаў агнястрэльную зброю і зрабіў прыцэльны стрэл па нагах падазраванага.
На месцы яму аказалі неабходную медыцынскую дапамогу, пасля чаго мужчыну шпіталізавалі.
Каментары