Усяго патроху11

Мядзведзяў у Беларусі становіцца ўсё болей — вось у якіх раёнах найперш

Па ацэнках вучоных, у апошнія гады мядзведзяў у Беларусі стала болей. Калі дваццаць гадоў таму колькасць беларускай папуляцыі бурага мядзведзя ацэньвалася на 100—200 асобін і сустрэчы чалавека з ім у лесе насілі адзінкавы характар, то зараз гэта ўжо 1,5 тысячы асобін.

Фота: gosinspekciya.gov.by

Беларуская папуляцыя бурага мядзведзя належыць да еўрапейскага падвіду і не лічыцца агрэсіўнай да людзей у адрозненне, напрыклад, ад сібірскага, камчацкага падвідаў або амерыканскага мядзведзя грызлі. Беларускія мядзведзі доўга жылі на тэрыторыях з высокай шчыльнасцю насельніцтва, дзякуючы чаму жывёлы праяўляюць асцярожнасць да чалавека і не ўспрымаюць яго як ахвяру. Часцей за ўсё дарослы мядзведзь чуе чалавека на адлегласці 300—400 м і пазбягае з ім прамой сустрэчы.

Больш за ўсё мядзведзяў жыве ва ўсходняй частцы Віцебскай вобласці, а таксама на тэрыторыі Барысаўскага і Лагойскага раёнаў Мінскай вобласці.

Што рабіць, калі вы сустрэлі мядзведзя? Мядзведзь можа разганяцца да 30—40 км/г і рабіць скачкі па 7—8 м, таму ўцячы ад яго немагчыма. Асабліва небяспечная сітуацыя, калі чалавек апынаецца паміж мядзведзіцай і яе дзіцём.

Калі ўбачылі мядзведзя здалёк, трэба спыніцца і ацаніць абстаноўку. Калі звер не заўважыў — ціха сысці, абышоўшы яго шырокім кругавым шляхам, або вярнуцца тым жа шляхам.

Калі мядзведзь заўважыў вас на блізкай адлегласці (да 50 м):

  • не ўцякайце, не паварочвайцеся спінай, не глядзіце ў вочы;
  • захоўвайце спакой, размаўляйце ўпэўненым, спакойным голасам — дайце зразумець, што вы чалавек;
  • можна выдаваць гукі (свіст, плясканні);
  • павольна адыходзьце назад спінай наперад на 10—20 м, пасля ўжо бокам;
  • калі ваш рух правакуе звера — замрыце і працягвайце гаварыць спакойна.

На гэтай стадыі большасць мядзведзяў аддаюць перавагу сысці самі.

Калі мядзведзь устае на заднія лапы, звычайна гэта цікаўнасць, вывучэнне абстаноўкі, а не пагроза. А вось калі вушы прыціснутыя, поўсць уздыбленая, ёсць аскал, дрыжыкі — гэта прыкметы гатоўнасці да нападу.

Калі кантакту пазбегнуць не ўдалося, раяць упасці на зямлю, легчы на жывот або скруціцца клубком, рукі за галавой, заставацца нерухомым як мага даўжэй — гэта можа спыніць атаку. Калі мядзведзь працягвае нападаць — выкарыстоўваць усе сродкі абароны (пярцовыя балончыкі, удары ў вочы і нос).

Каментары1

Цяпер чытаюць

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам42

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі заявіў, што гатовы сустрэцца з Пуціным на саміце G20 у Маямі7

На дарогі выйшаў інавацыйны цягач МАЗ-Х13

Сацработніцу з самага ўсходу Беларусі асудзілі па палітычнай крыміналцы4

«Высокі такі хлопец, хакеіст». Падрабязнасці забойства цяжарнай мінчанкі12

Уцёк ад міліцыі, скраў браму і пайшоў ваяваць: серыйны злодзей з Бабруйска пакінуў нагу на «СВА»6

Жонка Ігара Шуневіча падстрэліла ў Зімбабвэ імпалу, ватэрбока і бабуіна78

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах64

Чарнякевіч: Не чакайце трыумфальнага шэсця беларускай літаратуры па Еўропе4

Мінская кавярня запусціла незвычайную акцыю

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам42

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць