Свет44

Дзе бяспечней жыць — у Еўропе ці ЗША?

The Economist параўнаў злачыннасць у буйных гарадах па абодва бакі Атлантыкі. Вынік быў неадназначным.

Лондан. Здымак ілюстрацыйны. Фота: Наша Ніва

Звычайнае супастаўленне паліцэйскай статыстыкі розных краін часта дае скажоную карціну. У адных краінах людзі часцей паведамляюць пра злачынствы, чым у іншых, дый адны і тыя ж дзеянні ў розных краінах могуць юрыдычна класіфікавацца па-рознаму.

Праблема ёсць нават з межамі гарадоў. Калі ў афіцыйную тэрыторыю мегаполіса ўваходзяць вялікія прыгарадныя раёны з нізкай шчыльнасцю насельніцтва, сярэдні ўзровень злачыннасці можа выглядаць ніжэйшым.

Крымінолаг Універсітэцкага каледжа Лондана Мэт Эшбі (Matt Ashby) разам з калегамі паспрабаваў улічыць гэтыя адрозненні. Даследчыкі сабралі звесткі з 20 гарадоў развітых краін з насельніцтвам не менш за 2,5 мільёна чалавек, прывялі іх тэрыторыі да больш супастаўнага выгляду і ўніфікавалі азначэнні розных відаў злачынстваў.

Па забойствах розніца велізарная

Найлепш паміж краінамі параўноўваецца колькасць забойстваў. Людзі могуць паведамляць ці не паведамляць у паліцыю пра дробныя крадзяжы ці хуліганства, але смерць чалавека заўсёды ўлічваецца ў афіцыйнай статыстыцы.

І тут розніца паміж ЗША і Еўропай найбольш прыкметная. Самым небяспечным горадам у выбарцы быў Чыкага. У 2024 годзе там зафіксавалі 587 гвалтоўных смерцяў, або 22 на 100 тысяч жыхароў. Гэта ў 2,7 раза вышэй за паказчык Лос-Анджэлеса, які заняў другое месца.

Для параўнання, сярэдні паказчык у дзесяці еўрапейскіх гарадах склаў толькі 1,7 забойства на 100 тысяч чалавек.

Але Лондан і Парыж маюць сваю праблему

З іншымі відамі злачыннасці выразнай мяжы паміж Еўропай і ЗША ўжо няма. Рабаванні людзей адбываюцца па абодва бакі Атлантыкі прыкладна аднолькава часта. Пры гэтым асабліва вылучаюцца Лондан і Парыж: у абодвух гарадах штогод фіксуецца больш за 300 такіх выпадкаў на 100 тысяч чалавек.

Аўтамабілі часта крадуць у Чыкага і Лос-Анджэлесе, але Нью-Ёрк па гэтым паказчыку бяспечнейшы за большасць еўрапейскіх гарадоў. Затое ў Еўропе часцей здараюцца крадзяжы з пранікненнем у дамы і кватэры.

Эксперты адзначаюць, што на такую неадназначную карціну могуць уплываць розныя фактары. У Еўропе развітая сістэма сацыяльнай падтрымкі можа змяншаць стымул да крадзяжоў, а ў ЗША ролю стрымлівання могуць адыгрываць актыўная праца паліцыі і значна больш шырокае прымяненне турэмнага зняволення.

Аднак, як заўважаюць аўтары, атрыманыя імі звесткі нельга лічыць цалкам супастаўнымі. Галоўная праблема застаецца: у розных краінах людзі з рознай ахвотай паведамляюць пра злачынствы ў паліцыю, і гэтая гатоўнасць з часам мяняецца.

Напрыклад, афіцыйная колькасць згвалтаванняў у Англіі і Уэльсе за апошнія дзесяць гадоў падвоілася. Аднак ананімныя апытанні паказваюць, што рэальная колькасць выпадкаў істотна не змянілася. Магчымае тлумачэнне росту статыстыкі ў тым, што пацярпелыя сталі часцей звяртацца ў паліцыю, улік злачынстваў палепшыўся.

Падобным чынам рост зарэгістраваных рабаванняў аб'ектаў бізнэсу ў Лондане можа часткова тлумачыцца тым, што паліцыя спрасціла парадак падачы заяў пра такія выпадкі.

Насамрэч гарады становяцца бяспечнейшымі

Нягледзячы на складанасці з параўнаннем Еўропы і ЗША, доўгатэрміновая дынаміка дае больш адназначную карціну.

У Лондане і Нью-Ёрку ўзровень забойстваў цяпер найніжэйшы ў гісторыі.

Парыж выглядае дрэнна па колькасці вулічных рабаванняў, але за апошняе дзесяцігоддзе іх стала амаль удвая менш.

Таму галоўная выснова экспертаў аптымістычная. Нягледзячы на страшылкі ботаў у сацсетках, вялікія гарады і Еўропы, і Амерыкі сталі бяспечнейшымі, прыязнейшымі і больш прыемнымі для жыцця, чым пакаленне таму.

Каментары4

  • э, харэ трэндець
    19.09.2026
    Thank You, President Trump!, говорите о рб очевидно? Зачем тогда Европу преплетаете? Рб не Европа. А насчёт нетрадиционных ценностей это точно, чего только Грыша А. стоит.
  • Ой-вэй
    19.09.2026
    Лондан - месца трэцяга свету.

    Больш за тое, абсалютна скажонная юрыдычная сістэма, як у РБ: калі ўладальнік бізнэсу ці ахвяра злачынства паспрабуе сябе абараніць - у турму сядуць яны, а злачынец атрымае дадатковую абарону як ахвяра сістэмнага расізму.
  • тутэйшы
    19.09.2026
    А калі возьмем статыстыку стрэляніны ў школах? Для сямей з дзецьмі розніца хіба відавочная

Цяпер чытаюць

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі18

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Гурт «На-На» стане хэдлайнерам абласных «Дажынак» у Дзяржынску4

Як сур’ёзнае даследаванне мозгу мушкі ператварылася ў інтэрнэт-мем — мадэль яе мозгу навучылі гуляць у Doom і гандляваць крыптавалютай

Андрэй Аляксандраў: За кратамі я ведаў, што беларуская журналістыка працуе, і таму спакойна збіваў паддоны2

Кушнер Пуціну: Вы нам і год назад казалі, што за пару месяцаў зоймеце Данбас26

Лукашэнка заклікаў саджаць больш бульбы9

Трамп прапануе Пуціну бізнэс-здзелкі з ЗША да завяршэння вайны з Украінай7

«За гэта ў турму трэба садзіць». Лукашэнку абурыла, як цярэбяць лён на роднай Шклоўшчыне37

Наколькі каштоўнае для Лукашэнкі апошняе зняцце санкцый з боку ЗША8

Вызвалены Алесь Чумакоў расказаў пра абвінавачванне: «Граў беларускую народную музыку і тым самым гуртаваў пратэставае ядро»14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі18

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць