Кіно

Найлепшым фільмам Венецыянскага фестывалю стала драма пра Данію ў першыя гады пасля нацысцкай акупацыі

Якія стужкі яшчэ адзначылі?

Рэжысёрка фільма «Невядомая жанчына» Май эль-Тукі трымае сваю ўзнагароду. Фота: Scott A Garfitt/Invision/AP

Галоўны прыз Венецыянскага фестывалю — «Залатога льва» — атрымаў фільм «Невядомая жанчына» дацкай рэжысёркі Май эль-Тукі.

Гэта драма пра Данію ў першыя гады пасля нацысцкай акупацыі. Галоўная гераіня працуе няняй і хатняй работніцай і збіраецца выйсці замуж за свайго багатага працадаўцу. Але ў мінулым яна сустракалася з нямецкім салдатам, і гэта можа разбурыць яе жыццё.

Узнагароду як найлепшы актор атрымаў Джон Малкавіч за ролю ў амерыкана-чылійскім фільме «Дзікі конь нумар дзевяць». Найлепшай актрысай стала Мацільда Арсель — за ролю ў фільме «Невядомая жанчына»

Прыз Вялікага журы дастаўся фільму «Магчымая любоў» Лі Чхан Дона.

Журы таксама адзначыла спецыяльным прызам дакументальны фільм NAZA ізраільскіх рэжысёраў Юваля Аўрахама і Рахель Шор пра вайну Ізраіля з ХАМАС у сектары Газа.

«Срэбранага льва» за рэжысуру атрымаў Ілля Хржаноўскі за фільм «Даў». Кінарэжысёр адмовіўся ад расійскага грамадзянства ў 2024 годзе, а сваю ўзнагароду прысвяціў жыхарам Харкава. Фільмы «Даў» расказвае пра жыццё савецкага фізіка Льва Ландаў і яго калег.

У рамках фестываля паказалі і беларускі фільм — «Лісты з маўклівай краіны» рэжысёра-дакументаліста Андрэя Куцілы. Ён быў узнагароджаны ў Венецыі прэміяй «Залаты глобус» за ўплыў у галіне дакументальнага кіно ў партнёрстве з фондам Artemis Rising.

Каментары

Цяпер чытаюць

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца5

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Усе навіны →
Усе навіны

У канцы лістапада над Беларуссю ўзыдзе Бабровы Месяц

Італьянскага кухара звольнілі з аўстралійскага рэстарана за адмову гатаваць піцу з ананасамі2

У Наваполацку паставяць 68‑метровы флагшток больш чым за 3 мільёны рублёў1

Ад заўтра ў Мінску з'явіцца новы спосаб аплаты праезду

У Гомелі зграя сабак напала на жанчыну. Цяпер яна праходзіць курс прышчэпак ад шаленства1

У Германіі знік беларус. Ён не выходзіць на сувязь з 20 кастрычніка

Марка Рубіа можа пайсці ў адстаўку, каб рыхтавацца да прэзідэнцкай кампаніі5

«Нават калі на чэрапе будзе напісана «Вітаўт», мы не паверым». У Вільні пачынаюць свідраваць сцяну катэдры ў пошуках магілы вялікага князя10

У Еўропе сёння не менш за 27 авіярэйсаў атрымалі паведамленні пра мінаванне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца5

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць