Грамадства5656

Раптоўна памёр 43‑гадовы камандзір узвода мінскага АМАПа

Прэс-служба МУС паведаміла пра развітанне з камандзірам узвода АМАП ГУУС Мінгарвыканкама Алесем Баканам. Пахавалі яго 28 верасня, а смерць адбылася два дні таму, 26 верасня.

Фота: прэс-служба МУС

Алесь Бакан нарадзіўся 27 жніўня 1983 года. У органах унутраных спраў служыў з 2004 года, у 2011‑м скончыў Магілёўскі вышэйшы каледж МУС. У яго засталіся жонка і 13‑гадовы сын. 

Прычына смерці амапаўскага камандзіра не паведамляецца.

Фота: прэс-служба МУС

Пахаванне Алеся Бакана сярод іншых наведалі міністр унутраных спраў Іван Кубракоў, намеснік міністра — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Юрый Назаранка, кіраўнік ГУУС Мінгарвыканкама Міхаіл Грыб, іншыя міліцэйскія начальнікі з Мінска і рэгіёнаў.

Іван Кубракоў на пахаванні. Фота: прэс-служба МУС

Каментары56

  • 2020
    28.09.2026
    Чым займаўся ў 2020м годзе? Ён і яго жонка? Якая юрыдычна - галоўны наследнік ягонага наследствам (кватэры, машына, банкаўскія рахункі, іншая маёмасць)?
  • Упс
    28.09.2026
    Он слишком много знал
  • Якую памяць пакінуў пасля сябе?
    28.09.2026
    Палітвязні, якія пацярпелі ад амапаўца, ужо выйшлі, ці яшчэ сядзяць?

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі33

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

Маштабны збой закрануў Outlook, Teams, Copilot і іншыя сэрвісы Microsoft4

Памятаеце, «Арэшнік» упаў на гаражы пад Кіевам? Украінцы расказалі, якая сістэма дазволіла адхіліць ракету ад ваеннай цэлі21

Дзве траціны людзей з атлусценнем «тоўстыя, але здаровыя». Навукоўцы просяць дактароў глядзець не толькі на індэкс масы цела7

Зяленскі сустрэўся з Уіткафам і Кушнерам. Абстаноўка была далёка не раскошнай4

Кастрацыя падаўжае жыццё — навукоўцы гэта пацвердзілі14

Гарналыжным комплексам «Лагойск» цяпер валодае кампанія, звязаная з Дзмітрыем Баскавым

Дзе дзве, там і тры. У Джэнсэна Хуанга працягваюць знаходзіць новых каханак3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі33

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць