Грамадства22

Кіраўніку «Гардарматэрыялаў» далі чатыры гады калоніі. Ён не прызнаў віну

Сілавікі лічаць, што Максім Бахаўчук атрымаў каля $7000 хабару за чатыры з паловай гады.

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска вынеслі прысуд Максіму Бахаўчуку, былому кіраўніку дарожна-будаўнічага прадпрыемства «Гардарматэрыялы». Яго абвінавацілі ў атрыманні хабару ў вялікай суме (ч. 2 арт. 430 Крымінальнага кодэкса).

Максім Бахаўчук нарадзіўся ў 1969 годзе. Працаваў у Дарожна-будаўнічым трэсце №1 Віцебска, галоўным інжынерам «Віцебскаблдарбуда», дырэктарам «Мінскаблдарцэнтра». З сярэдзіны 2010‑х — дырэктар «Гардарматэрыялаў».

Паводле версіі суда, з снежня 2021 да чэрвеня 2026 года Бахаўчук перадаваў прадстаўніку камерцыйнай структуры звесткі пра закупкі і перамовы, на якіх прадпрыемства выбірала падрадчыкаў і субпадрадчыкаў. Гаворка ішла і пра перамовы аб закупцы работ і паслуг пры будаўніцтве аб'ектаў. Акрамя таго, ён спрыяў таму, каб прадпрыемства выбірала менавіта гэтую фірму падрадчыкам і субпадрадчыкам і заключала з ёй дагаворы.

За гэта, як мяркуе суд, Бахаўчук у некалькі прыёмаў атрымаў 22 тысячы рублёў.

Бахаўчук сваю віну не прызнаў.

У выніку яму прысудзілі чатыры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму і штраф памерам 13 500 рублёў.

Яшчэ чатыры гады яму нельга будзе займаць пасады з арганізацыйна-распарадчымі і адміністрацыйна-гаспадарчымі абавязкамі.

Каментары2

  • Гаварыць Тэкля®
    30.10.2026
    А для чыво іво прызнанія? Вунь 70-year-Old Toddler не прызнаець трыдзец, а тут пасюк вырашыў міма дзябцы кендзюха Хітразачосанага пранесці, ні парадак
  • 4 года??)
    30.10.2026
    За взятку в крупном по УК другие сроки!...

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць