Грамадства

У Лідзе бабуля падарыла кватэру ўнучцы, а пасля вяртала яе праз суд

У Лідзе 87‑гадовая пенсіянерка праз суд вярнула сабе кватэру, якую раней падарыла ўнучцы, не разумеючы сапраўднага зместу падпісаных дакументаў, піша Domovita.by.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com

Гісторыя пачалася ў сакавіку 2022 года, калі пажылая жанчына прыйшла ў мясцовае агенцтва дзяржаўнай рэгістрацыі. Яна была ўпэўненая, што падпісвае дамову рэнты або пагадненне аб доглядзе. Аднак насамрэч гэта была дамова дарэння, паводле якой яе адзіная кватэра пераходзіла ва ўласнасць унучкі.

Пры гэтым яшчэ ў 2019 годзе бабуля склала завяшчанне на карысць унучкі, паводле якога тая і так павінна была атрымаць кватэру пасля яе смерці. Аднак унучка вырашыла не чакаць і пераканала бабулю падпісаць дакументы, звязаныя, як тая лічыла, з арганізацыяй догляду за ёй.

Наступныя тры гады ўнучка дапамагала пажылой сваячцы, і тая не ведала, што ўжо страціла права ўласнасці на жыллё. Сітуацыя змянілася ў маі 2025 года, калі ўнучка раптоўна перастала наведваць бабулю і клапаціцца пра яе.

Пасля гэтага пенсіянерка звярнулася па юрыдычную дапамогу ў Лідскую юрыдычную кансультацыю. Пры вывучэнні дакументаў высветлілася, што кватэра была падораная яшчэ ў 2022 годзе.

Адвакаткі падрыхтавалі іск і звярнуліся ў Лідскі раённы суд з патрабаваннем прызнаць дамову дарэння несапраўднай. У якасці доказаў былі пададзеныя медыцынскія дакументы пра стан здароўя жанчыны, а таксама паказанні сведкаў, якія пацвердзілі, што праз узрост і праблемы са здароўем яна не разумела сутнасці падпісаных папер.

Бок унучкі спрабаваў аспрэчыць патрабаванні, спасылаючыся на тое, што з моманту заключэння здзелкі ў 2022 годзе прайшло больш за тры гады і тэрмін пазоўнай даўніны нібыта скончыўся. Аднак суд не прыняў гэты аргумент. Паводле заканадаўства, адлік тэрміну пачынаецца з таго моманту, калі чалавек даведаўся пра парушэнне сваіх правоў. У гэтым выпадку пенсіянерка зразумела, што адбылося, толькі ўлетку 2025 года, калі ўнучка перастала яе даглядаць.

У выніку Лідскі раённы суд задаволіў патрабаванні пенсіянеркі і скасаваў дамову дарэння. Унучка паспрабавала абскардзіць рашэнне, але апеляцыйная інстанцыя пакінула яго без зменаў. Такім чынам, кватэру вярнулі ва ўласнасць яе 87‑гадовай гаспадыні.

Каментары

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць