Грамадства1616

Мінчанка Ангеліна, якая выпрасіла ў Лукашэнкі кватэру за трайнят, упершыню паказала той падарунак

Сям’я, якая за раз стала шматдзетнай, будзе жыць недалёка ад БТ. За кватэру Ангеліна Камінская з мужам не заплацілі ні капейкі. 

Ангеліна і Станіслаў Камінскія ў новай кватэры. Тут і далей скрыншоты АНТ

Ангеліна Камінская запрасіла АНТ у сваё новае жыллё. Раней не агучвалася, у якім канкрэтна раёне падарылі кватэру смелай маладой маці. У інтэрв’ю «Анлайнеру» жанчына казала толькі, што нерухомасць знаходзіцца непадалёк ад цэнтра, побач вялікі прыгожы парк для прагулак.

Мяркуючы па тым, што відаць з вокнаў, гаворка ідзе пра ЖК «Парк Чалюскінцаў», які знаходзіцца амаль што праз дарогу ад Белтэлерадыёкампаніі. 

Трэба адзначыць, што гэта далёка не самы бюджэтны варыянт у сталіцы. Памер кватэры і паверх невядомы, таму пра цану можна казаць толькі прыблізна. Год таму трохпакаёўкі плошчай 78 квадратаў у гэтым жыллёвым комплексе каштавалі каля $140 тысяч. Але там не было нават сцен паміж пакоямі, рамонт літаральна трэба было рабіць з нуля.

Ангеліна ж атрымала ўжо практычна прыдатную для жылля кватэру. Там ужо ёсць ламінат і нацяжныя столі, сцены падрыхтаваныя пад шпалеры. Нават кухонны гарнітур з халадзільнікам, выцяжкай і плітой быў усталяваны.

За кухню Ангеліна асабліва дзякуе. Кажа, што вельмі любіць гатаваць (акрамя працы медсястрой яна пякла торты на замову) і будзе вучыць гэтаму дочак. 

Засталося пафарбаваць сцены і завезці мэблю.

Маці трайнятак прызнаецца: кватэру можна лічыць сапраўдным падарункам. Бо, па-першае, атрымалі яны нерухомасць па-за чаргой для шматдзетных. Па-другое, звычайным шматдзетным сем’ям нават з улікам ільготных умоў трэба мець прыстойную суму сваіх грошай — бо за жыллё яны ўсё ж плацяць. 

Ангеліна ж з мужам фінансавай падушкі бяспекі не мелі і за кватэру (якая ўжо афіцыйна аформлена на іх) не заплацілі ні капейкі. 

Акрамя вялікай кухні-гасцёўні маладая маці паказала будучы дзіцячы пакой. Пад яго бацькі прадказальна аддалі самы вялікі пакой. Калі дзяўчынкі падрастуць, ля акна ім паставяць пісьмовыя сталы. А ў бліжэйшых планах — набыць для малых тры шафы. Перавязуць сюды іх ложачкі і спавівальныя столікі.

Ангеліна распавяла і пра сваю сям’ю. У яе бацькоў чацвёра дзяцей (Ангеліна старэйшая). Кажа, што раслі яны ўсе вельмі дружнымі, і нават у нейкі момант мелі адну мару на ўсіх — планавалі пайсці працаваць у міліцыю. У выніку планы змяніліся.

Але ж сілавік у сям’і ўсё ж з’явіўся. Муж Ангеліны, Станіслаў Камінскі — старшы сяржант Дэпартамента аховы МУС. Пара разам яшчэ са школы (пры гэтым Ангеліна старэйшая за яго на два гады).

Жартуе, што каханы зачапіў тым, што зусім не звяртаў на яе ўвагу: «Гэта для дзяўчынкі такі каменьчык у агарод». 

Ажаніліся, калі Ангеліне быў 21 год, а Станіславу ўсяго 19. Жанчына кажа, што адразу сказала мужу, што марыць пра шмат дзяцей. Той быў супраць таго, каб станавіцца бацькамі адразу пасля вяселля — Ангеліна пагадзілася, што варта крыху пачакаць. 

Сама яна скончыла спачатку медыцынскі каледж — атрымала прафесію медсястры, потым адвучылася на завочцы ў БДУ на сацыяльнага работніка. 

Да дэкрэта шэсць гадоў адпрацавала ў дзіцячай рэанімацыі ў радзільні №1 Мінска.

Зачаць у пары не атрымоўвалася каля паўгода — Ангеліна ўжо пачала думаць, што яны маюць нейкія праблемы са здароўем. Але ў хуткім часе яны даведаліся пра цяжарнасць. Муж на навіны пра тое, што будуць трайняткі, адрэагаваў фразай: «Ну, прыкольна, справімся». Ангеліна дадае, што Станіслаў пачаў смяяцца і казаць, што ён чараўнік. 

У выніку высветлілася, што спачатку дзяцей было чацвёра — але засталося толькі трое. Унікальнасць цяжарнасці была ў тым, што дзяўчаты атрымаліся з адной зіготы і мелі адну плацэнту на ўсіх (у выпадку трайнятак звычайна 2‑3 плацэнты). Таму была рызыка, што нехта пачне аб'ядаць іншых. 

Ангеліна ж жартавала, што яе дочкі ўжо жывуць у трохпакаёвай кватэры. 

Прасіць кватэру ў Лукашэнкі Ангеліна вырашыла, яшчэ калі была цяжарнай. Летам яна пабачыла відэа, дзе той кажа прасіць што заўгодна пасля нараджэння трэцяга малога: «Я паабяцала сабе яшчэ да родаў, што, калі ўсё будзе добра, малышкі будуць здаровымі, са мной усё будзе добра, я абавязкова звярнуся да кіраўніка дзяржавы». 

Прапаганда зараз выкарыстоўвае гэтую гісторыю для таго, каб прасоўваць тэзу: «Лукашэнка — сапраўдны мужык, сказаў — зрабіў». Але пры гэтым ігнаруюцца звароты ўсіх астатніх шматдзетных мам, якія натхніліся прыкладам Ангеліны і таксама запісалі звароты да Лукашэнкі.

Сама ж яна ў інстаграме распавядае, што ўжо марыць пра чацвёртае дзіця — хлопчыка.

Каментары16

  • Юрасік
    11.10.2026
    і марозіва па 5 капеек!
  • Нефанатка
    11.10.2026
    И все стальные многодетные семьи в стране: «ну да, пошли мы нафиг»
  • Ну так
    11.10.2026
    Нефанатка, трэ ў міліцыю ісці працаваць. Паслужыш - атрымаеш) Такі зараз лад жыцця.

Цяпер чытаюць

Мінчанка Ангеліна, якая выпрасіла ў Лукашэнкі кватэру за трайнят, упершыню паказала той падарунак16

Мінчанка Ангеліна, якая выпрасіла ў Лукашэнкі кватэру за трайнят, упершыню паказала той падарунак

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША падчас страляніны ў прыватным доме загінулі 9 чалавек1

Ірландыя прапануе скараціць бюджэт Еўрасаюза на 8%. Іншыя яшчэ больш радыкальныя4

А1 дазволілі аказваць паслугі хостынгу і электроннай пошты1

Новы ўкраінскі закон мае спрасціць жыццё беларусам, якія засталіся без дзейных дакументаў1

Другога дня перамоў ЗША і Украіны ў Маямі не будзе6

На выбарах у Перу перамог Гітлер Мусаліні9

У Брытаніі прааперавалі ката Лары, які ўжо 15 гадоў працуе галоўным мышаловам у рэзідэнцыі прэм’ер-міністра.2

У Франкфурце затрымлівалі фанатаў Макса Каржа, якія запалілі сотні фаераў на мосце15

Падарожнік Карл Бушбі дайшоў пехатой з Чылі ў Вялікабрытанію. На гэта спатрэбілася 28 гадоў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая выпрасіла ў Лукашэнкі кватэру за трайнят, упершыню паказала той падарунак16

Мінчанка Ангеліна, якая выпрасіла ў Лукашэнкі кватэру за трайнят, упершыню паказала той падарунак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць