Свет55

Амерыканцы папярэдзілі пра магчымы тэракт у Маскве. ФСБ у выніку праверкі затрымала падлетка

Падлетак нібыта размясціў у TikTok свае фатаграфіі ў тактычнай вопратцы і балаклаве з прадметам, падобным да аўтаматычнай зброі.

Музей-запаведнік «Царыцына». Фота: Wikimedia Commons

Учора амерыканскія праваахоўныя органы папярэдзілі Расію пра падрыхтоўку тэракту ў музеі-запаведніку «Царыцына».

У выніку праверкі ФСБ затрымала ў Маскве падлетка, паведамляе РБК са спасылкай на расійскія спецслужбы. Паводле даных ведамства, падлетак размясціў у TikTok свае фатаграфіі ў тактычнай вопратцы і балаклаве з прадметам, падобным да аўтаматычнай зброі. Ён таксама апублікаваў здымкі, зробленыя ў «Царыцыне» з подпісам «I found a place» («Я знайшоў месца»).

Дома ў падлетка знайшлі вопратку і аксэсуары з фатаграфій. У яго прыладах, як паведамляе ФСБ, знайшлі акаўнт TikTok, з якога размяшчаліся пагрозы, падпіску на неанацысцкі канал у Telegram, а таксама «значную колькасць пошукавых запытаў пра здзейсненыя тэрарыстычныя акты, масавыя забойствы і іншыя гвалтоўныя акцыі».

Каментары5

  • ,
    01.11.2026
    Есбайден, пры Байдэне чэцьвера "чыжыкаў" паклалі пад 200 душ народу, суадносна гэты адзін "чыжык" мог пакласьці 200:4= 50. Моцна цябе сагравае гэта антыамерыканская арыфметыка?
  • пачуем выбухі Рязанскага "цукру", 22 верасня 1999 года
    01.11.2026
    ., упэўнены на 100% хутка зноў пачуем выбухі Рaзанскага "цукру" (22 верасня 1999 года), пуціну і яго сябрам з возера патрэбны выбухі сёння, там усё рухаецца ў напрамку Kастрычніцкага захопу улады мясцовымі бальшавікамі (шпіёнамі Кайзэра)
  • Упростили госсиянам жизнь
    01.11.2026
    Вот им крыса путин вывозил деньги. Вот от них теперь спектакль.

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць