Пасольства ЗША ў Маскве папярэдзіла пра пагрозу тэракта ў адным з расійскіх музеяў. Так было і перад «Крокусам»
Пасольства ЗША ў Маскве папярэдзіла пра пагрозу здарэння з вялікай колькасцю ахвяр на тэрыторыі музея-запаведніка «Царыцына». Амерыканскім дыпламатам стала вядома пра верагодную пагрозу такога здарэння 31 кастрычніка.

Урад ЗША каардынуе меры рэагавання з адпаведнымі расійскімі дзяржаўнымі органамі.
Пасольства рэкамендавала грамадзянам ЗША 31 кастрычніка не наведваць музей і трымацца далей ад гэтага раёна, захоўваць пільнасць і пазбягаць месцаў масавага збору людзей. Таксама ім параілі сачыць за навакольнай сітуацыяй і паведамленнямі мясцовых СМІ, перагледзець асабісты план бяспекі, трымаць мабільны тэлефон зараджаным і мець пры сабе дакументы, якія пацвярджаюць асобу. Акрамя таго, амерыканцам прапанавалі зарэгістравацца ў праграме Smart Traveler Enrollment Program (STEP), каб атрымліваць паведамленні пра пагрозы бяспецы і здароўю.
Расійскія ўлады і адміністрацыя Масквы пакуль гэта папярэджанне ніяк не каментавалі.
Варта адзначыць, што падобнае папярэджанне пасольства ЗША выдавала і ў сакавіку 2024 года, перад вядомым крывавым тэрактам у «Крокус Сіці Холе» ў падмаскоўным Краснагорску. Папярэджанне выйшла 7 сакавіка, а тэракт адбыўся ўвечары 22 сакавіка.
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары