Вайна

Зяленскі гатовы сустрэцца з Трампам і Пуціным у Турцыі

«Мы павінны аб'яднацца, каб перавесці гэтую вайну з гарачай фазы хаця б у дыпламатычную».

Фота: AP Photo / Alex Brandon

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што гатовы сустрэцца з лідарам Расіі Уладзімірам Пуціным і прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам у Стамбуле для абмеркавання ўмоў спынення вайны, піша «Украінская праўда».

«Гэта вайна мусіць скончыцца. Мы павінны аб'яднацца, каб перавесці гэтую вайну з гарачай фазы хаця б у дыпламатычную. У гэтым кантэксце я спадзяюся на пасярэдніцтва Турцыі. Асабіста я лічу, што нашы адносіны з прэзідэнтам [Эрдаганам], а таксама яго адносіны з Трампам і Пуціным могуць аказацца карыснымі.

Сёння зноў ішла размова пра правядзенне сустрэчы лідараў у трохбаковым фармаце ў Турцыі. Вядома, калі Турцыя зможа гэта арганізаваць, мы з радасцю пагодзімся на гэта», — сказаў Зяленскі ў інтэрв'ю CNN Türk.

Зяленскі адзначыў, што сустрэча на ўзроўні тэхнічных груп, якая мусіць адбыцца ў Абу-Дабі, і сустрэча лідараў — гэта «паралельныя працэсы».

«Нашы тэхнічныя групы правядуць перамовы. Аднак мы лічым, што сустрэча лідараў з'яўляецца абавязковай умовай. Пытанні, якія могуць абмяркоўваць тэхнічныя групы, дакладна вызначаны. Некаторыя з іх, наадварот, мусяць разглядацца на ўзроўні лідараў», — сказаў ён.

Паводле слоў Зяленскага, на парадку дня тэхнічных груп будуць такія пытанні, як энергетычнае перамір'е, марское перамір'е і абмен палоннымі. Таксама яны могуць абмеркаваць падрыхтоўку да сустрэчы лідараў.

У той жа час галоўным пытаннем парадку дня сустрэчы лідараў з'яўляецца «забеспячэнне безагаворачнага, безумоўнага і поўнага спынення агню, а таксама яго кантроль з дапамогай магутнага механізму маніторынгу».

Акрамя таго, пытаннямі для сустрэчы лідараў з'яўляюцца гарантыі бяспекі і аднаўленне Украіны, а таксама пытанне пра тэрыторыі, адзначыў Зяленскі.

«Мы, вядома, не адмовімся ад сваіх тэрыторый. Мы не можам прызнаць, што нашы ўсходнія тэрыторыі, уключаючы Крым, які знаходзіцца пад часовай акупацыяй Расіі, належаць Расіі… Расія да гэтага імкнецца і спрабуе данесці гэта да нас праз розных пасярэднікаў. Аднак гэта не з'яўляецца здаровым і разумным падыходам. Таму нашым прыярытэтам з'яўляецца забеспячэнне перамір'я на існуючай лініі фронту, а ўжо потым — абмеркаванне іншых пытанняў», — сказаў прэзідэнт Украіны.

Раней 31 кастрычніка Зяленскі заявіў, што абмеркаваў з прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам магчымасць прыцягнення Турцыі да перамоўнага працэсу па спыненні вайны Расіі супраць Украіны, а таксама магчымасць правесці адпаведную сустрэчу ў Турцыі.

Каментары

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць