Здарэнні55

У Падмаскоўі беларус з чатырма расіянамі пад выглядам рамонтнікаў скраў медны кабель «Растэлекама»

Злодзеі выстаўлялі конусы, апраналі спецвопратку і выцягвалі кабель з калодзежа машынай.

Клінскі гарадскі суд Маскоўскай вобласці 29 верасня 2026 года вынес прысуд пяці мужчынам за крадзеж тэлефоннага кабеля ў групе па папярэдняй змове. Адзін з асуджаных — грамадзянін Беларусі Сяргей Чармянінаў. Разам з ім асуджаныя расіяне Уладзімір Зотаў, Алег Кочатаў, Уладзімір Лебедзеў і Аляксей Усцюжанін.

Мужчыны дамовіліся скрасці медны тэлефонны кабель «Растэлекама», які ляжаў у тэлефонных калодзежах у Клінскай акрузе. На месца яны прыехалі на арэндным аўтамабілі ГАЗ.

Каб не выклікаць падазрэнняў, Чармянінаў, Кочатаў, Усцюжанін і Лебедзеў апранулі спецвопратку і выставілі ўздоўж калодзежаў конусы, каб збоку гэта выглядала як рамонтныя работы. Ломам і рыдлёўкай яны адчынілі люк калодзежа тэлефоннай каналізацыі. Лебедзеў спусціўся ўніз і паведаміў астатнім, што там ёсць рэзервовы кабель, які раней нехта ўжо дэмантаваў.

Беларусу адвялі ролю вартавога. Чармянінаў стаяў каля калодзежа і сачыў, каб папярэдзіць астатніх, калі хтосьці заўважыць крадзеж.

Лебедзеў прывязаў канец кабеля тросам, а Зотаў падагнаў машыну да люка, замацаваў кабель на задняй частцы аўтамабіля і рыўкамі выцягнуў яго з калодзежа.

Кабель пагрузілі ў машыну і здалі ў пункт прыёму металу, а грошы падзялілі паміж сабой.

Усе пяцёра цалкам прызналі віну, таму справу разгледзелі ў асаблівым парадку, без даследавання доказаў. Шкоду «Растэлекаму» абвінавачаныя пакрылі добраахвотна.

Беларус жанаты, мае маленькае дзіця, у Расіі працуе камплектоўшчыкам. Пры гэтым ён ужо двойчы быў асуджаны за такія ж крадзяжы ў групе. Праабражэнскі раённы суд Масквы прызначыў яму прымусовыя работы, але гэты прысуд так і не паступіў на выкананне, і беларус пакарання не адбываў. Пазней Салнечнагорскі гарадскі суд Маскоўскай вобласці даў яму два гады пазбаўлення волі ўмоўна.

З-за першай судзімасці суд прызнаў у дзеяннях беларуса рэцыдыў. Пакаранне яму змякчылі праз стан здароўя самога Чармянінава і яго маці-пенсіянеркі, а таксама тое, што ён аказваў дапамогу «СВА».

У выніку Чармянінаву прызначылі прымусовыя работы з утрыманнем часткі заробку ў даход дзяржавы.

Расіяне Зотаў, Кочатаў, Лебедзеў і Усцюжанін атрымалі штрафы.

Каментары5

  • Юзік
    04.11.2026
    гэта сяргею на зубы было!
  • Клас
    04.11.2026
    Малайцы
  • 1
    04.11.2026
    Выдатна!!!

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць