Меркаванні1919

Лябедзька адказаў Гарбуновай: «Гэта гучыць вельмі па-хамску ў адносінах да памяці тых, хто аддаў жыццё дзеля перамен»

Дарадца Святланы Ціханоўскай Анатоль Лябедзька ў каментары «Радыё Свабода» раскрытыкаваў заявы былой прадстаўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Вольгі Гарбуновай, якая сказала, што расчаравалася ў беларускай апазіцыі і не хацела б бачыць Святлану Ціханоўскую прэзідэнткай Беларусі.

Анатоль Лябедзька. Фота: «Наша Ніва»

«Для мяне гэта гучыць дзіўна, калі прыняць да ведама, што сама яна пэўны час працавала ва ўрадзе гэтай самай апазіцыі. І, падаецца, тады ацэнкі таго, што такое беларускі рэжым як сістэма, у яе і ў мяне абсалютна супадалі. Што здарылася за гэты час, сказаць складана», — сказаў Лябедзька.

Па яго словах, беларуская дэмакратычная супольнасць вельмі розная, аднак гэта не адмяняе прынцыповай розніцы паміж апанентамі Лукашэнкі і ягонай сістэмай.

«Мы абсалютна розныя, і гэта нармальна. Але не заўважаць каштоўнасных адрозненняў паміж апанентамі рэжыму і тымі, хто на працягу 30 гадоў украў у мільёнаў людзей выбары, ператварыў бюджэт у асабісты кашалёк, пазбавіў усіх усялякага выбару, пачаў забіваць людзей… Калі я чую: «Я не буду галасаваць за тых, хто апаненты», — тады ж выбар тут невялікі: застаюцца тыя, хто каля ўлады».

Лябедзька дапусціў, што цяперашняя пазіцыя Гарбуновай можа азначаць і пераацэнку ёю ўласнага ўдзелу ў падзеях 2020 года.

«Магчыма, чалавек прыйшоў да асэнсавання таго, што ў 2020 годзе ён дарэмна выйшаў на вуліцу за іншыя каштоўнасці, за перамены. Я б так гэта прачытваў. Магчыма, і добра, што так адбылося, што ёсць разуменне: частка людзей у 2020 годзе апынуліся не ў тым месцы, яны пра гэта шкадуюць. А як пра гэта заявіць? Ну вось праз такія дзіўныя формы».

Асабліва рэзка Лябедзька адрэагаваў на крытыку беларускай апазіцыі ў цэлым.

«Гэта гучыць для мяне вельмі па-хамску ў адносінах да памяці Генадзя Карпенкі, Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, вялікай колькасці людзей, якіх ужо няма ў жывых, але якія аддалі сваё здароўе, сваё жыццё дзеля перамен», — сказаў Анатоль Лябедзька.

На просьбу «Радыё Свабода» даць разгорнуты каментар наконт сваёй заявы Вольга Гарбунова адказала, што «не хоча».

* * *

Тэксты ў рубрыцы «Меркаванні» могуць супадаць, а могуць і не супадаць з пазіцыяй Рэдакцыі.

Каментары19

  • Стыдно і больно
    03.11.2026
    Які ж хлус! Гэтыя людзі ніколі не аддавалі жыццё "дзеля перамен". Лукашэнка забіў іх як асабістых ворагаў. Людзі сядзяць ні за што!

    [Зрэдагавана]
  • Пассажыр
    03.11.2026
    Не атрымалася націснуць на еўрапейскіх палітыкаў (былі посланы на тры буквы), не атрымаўся эмацыйны шантаж (былі посланы на тры буквы).
    Падабаецца вам, ці не, пакуль Лука і ягоныя прыкарытнікі не перастануць катаваць людзей - гэта будзе працягвацца. Рабіце нешта з лукой, а не дурыце галаву еўрапейцам і сумленным беларусам.
  • Ё
    03.11.2026
    "Па яго словах, беларуская дэмакратычная супольнасць вельмі розная, аднак гэта не адмяняе прынцыповай розніцы паміж апанентамі Лукашэнкі і ягонай сістэмай."

    Канкрэтна паміж Лябедзькам і беларускай сістэмай прынцыповай розніцы няма. Кожны дасведчаны юрыст разумее для чаго Лябедзька піша сваю канстытуцыю і так ня хоча вяртання законнай Канстытуцыі 1994 года. Бо па Канстытуцыі 1994 года уся наменклатура Лукашэнкі і ён сам будуць адказваць за ламанне Канстытуцыі, незаконны захоп улады, ажно да вышэйшай меры пакарання. А прымі народ канстытуцыю Лябедзькі, Лукашэнка і яго наменклатура аўтаматычна пазбягаюць пакарання, бо будзе адсутнічаць склад злачынства. Такім чынам, дзейнасць Лябедзькі скіраваная на рэабілітацыю сістэмы. Вельмі небяспечны элемент з цёмнай біяграфіяй. Праз такіх людзей і ідзе стагнацыя.

Цяпер чытаюць

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы7

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

«Сядзець на вяршыні гары ў Швейцарыі і піць да страты прытомнасці». Рутэ расказаў пра іх з Зяленскім планы на пасля вайны 8

Сярод забітых у Кракаве — двое замежнікаў. Грамадзянства адной ахвяры пакуль не называюць

Расіян вяртаюць на хакейныя чэмпіянаты свету. Беларусаў пакінулі за бортам30

Вэнс пачаў дыстанцыявацца ад Трампа пасля паразы рэспубліканцаў на выбарах і прасоўвае ўласны брэнд з прыцэлам на 2028 год10

Параненых у Кракаве паліцыянтаў выратавалі два вядомыя хірургі: яны абедалі побач і кінуліся на дапамогу5

Саліста расійскага гурта на канцэрце ў Мінску, падобна, адкачвала хуткая — пасля ён спяваў у паўцемры пад фанеру12

Пасля расійскай атакі больш за 600 тысяч жыхароў Днепрапятроўшчыны засталіся без святла1

Газ у Еўропе падаражэў утрая. Высокія рахункі могуць застацца яшчэ на некалькі гадоў5

«Такія жыццярадасныя людзі. Не тое што ён». Суседзі расказалі пра сям’ю нападніка з Кракава13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы7

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць