Свет1111

На выбарах у ЗША прайграла кангрэсвумен-украінка, якая галасавала супраць падтрымкі Украіны

Кангрэсвумен ад Рэспубліканскай партыі Вікторыя Спарц, якая нарадзілася ва ўкраінскай Чарнігаўскай вобласці, прайграла выбары ў Палату прадстаўнікоў Кангрэса ЗША. Паводле вынікаў падліку 99% галасоў у яе выбарчай акрузе ў штаце Індыяна, яна атрымала 48,34% галасоў. Яе апанент ад Дэмакратычнай партыі Джэй Дзі Форд набраў 51,66%.

Вікторыя Спарц. Фота: AP Photo/Darron Cummings

Вікторыя Спарц (дзявочае прозвішча Кульгейка) нарадзілася ў 1978 годзе ў горадзе Носаўка Чарнігаўскай вобласці, скончыла Кіеўскі нацыянальны эканамічны ўніверсітэт імя Вадзіма Гецьмана.

У 2000 годзе пераехала ў ЗША і зрабіла там бліскучую палітычную кар'еру. У 2017—2020 гадах была сенатаркай штата Індыяна, а ў 2021—2026 гадах прадстаўляла гэты штат у Палаце прадстаўнікоў Кангрэса ЗША. Стала першай у гісторыі Кангрэса ЗША дэпутаткай, народжанай ва Украіне.

Спачатку яна падтрымлівала вайсковую дапамогу Украіне і адной з першых асудзіла расійскае ўварванне ў 2022 годзе. Аднак пазней яе пазіцыя змянілася: яна далучылася да блакавання заканадаўчых ініцыятыў аб выдачы дапамогі Кіеву.

Спарц таксама рэзка выказвалася пра ўкраінскага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага, называючы яго ідыётам, і заклікала ўкраінцаў змірыцца са стратай часткі тэрыторыі.

На гэты момант вядома, што Дэмакратычная партыя вельмі ўпэўнена перамагла рэспубліканцаў на прамежкавых выбарах у Кангрэс, якія прайшлі 3 лістапада. Паводле апошніх даных, дэмакраты атрымалі ў Сенаце 54 месцы, што забяспечвае ім кантроль над верхняй палатай амерыканскага парламента. У Палаце прадстаўнікоў папярэдняя расстаноўка пакуль што 228:139 на карысць дэмакратаў.

Каментары11

  • Х
    04.11.2026
    Трампістка з Мага, паклоніцца Пуціна ды Масковіі і вораг Украіны ад штату Мэн, якая заўзята выступала супраць дапамогі Украіне, так сама выляцела з Сенату ЗША.

    А ў Цехасе перамог дэмакрат які выступае за больш рашучую дапамогу Украіне.
  • Кульгавая качка
    04.11.2026
    Данальдзіна
  • Юзік
    04.11.2026
    не тое каб яна была паклонніцай пуціна.
    спачатку якарз была за дапамогу Украіне, але пад ціскам партыі змяніла стаўленне і стала паўтараць тэйкі пра карупцыю і крытыку Зяленскага

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць